Нанда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гістарычная дзяржава
Нанда
नान्द
Nanda Empire, c.325 BCE.png

Сталіца Паталіпутра
Форма кіравання манархія

На́нда (санскр.: नान्द) — дынастыя манархаў і створаная ёю дзяржава ў старажытнай Індыі. Згодна Махавамсе, існавала каля 345 г. да н. э.322 г. да н. э..

Заснавальнікам дынастыі Нанда быў Махападма, які паходзіў з варны шудр і быў названы ў Пуранах знішчальнікам кшатрыяў. Махападма прыйшоў да ўлады ў Паталіпутры як узурпатар і заваяваў 7 дзяржаў. Яго нашчадкі пашырылі межы. Сярод іх заваяванняў была дзяржава Калінга. На поўдні імперыя Нанда магла дасягаць поўначы сучаснай Карнатакі, на захадзе — Пенджаба.

Усяго налічвалася 9 валадароў Нанда. Згодна большасці крыніц, яны кіравалі 2 пакаленні. Аднак у Пуранах толькі кіраванню Махападмы адводзіцца 88 гадоў. Валадарам прыпісваюцца незлічоныя багацці, а таксама рэформы па ўпарадкаванню падатковай сістэмы, ірыгацыя засушлівых раёнаў Дэкана.

Апошні валадар Дхана Нанда не карыстаўся павагай сярод падданых. У выніку быў пераможаны Чандрагуптам Маур’я.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]