Перайсці да зместу

Напады на турмы на Гаіці (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаіці — краіна ў Карыбскім рэгіёне. Найбяднейшая краіна Заходняга паўшар’я.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 па 2021 гады палітычнае кіраўніцтва Гаіці апынулася ўцягнутым у крызіс, парламент быў недзеяздольны, дзяржаўная адміністрацыя паступова перастала працаваць з-за недахопу фінансавання, а судовая сістэма фактычна развалілася. Запланаваныя выбары неаднаразова пераносіліся. Эканоміка Гаіці пацярпела ад неаднаразовых прыродных катаклізмаў, нарастаючыя беспарадкі яшчэ больш спрыялі крызісу. Прэзідэнцкі палац пустуе з ліпеня 2021 года, калі быў забіты прэзідэнт Жавенель Маіз. Банды ўвайшлі ў вакуум улады, захапіўшы палітычную ўладу праз карумпаваных палітыкаў і эканамічны кантроль праз рэкет, выкраданні і забойствы[1].

У кастрычніку 2023 года па просьбе галавы ўрада нацыянальнага адзінства Арыэля Анры Савет бяспекі ААН адобрыў адпраўку шматнацыянальнай місіі па забеспячэнні бяспекі, якую узначаліць Кенія. Чакалася, што міжнародны кантынгент з 2,5 тысячы паліцэйскіх будзе разгорнуты ў першым квартале 2024 года. Аднак у студзені 2024 года суд у Кеніі забараніў адпраўляць афіцэраў на Гаіці.

Падзеі 2—3 сакавіка

[правіць | правіць зыходнік]

2 і 3 сакавіка 2024 года ўзброеныя банды паспяхова захапілі дзве найбуйнейшыя турмы на Гаіці, адну ў Круа-дэ-Буке, другую ў Порт-о-Прэнсе, у выніку чаго каля 3700 зняволеных уцяклі. Падчас атак загінулі больш за 12 чалавек[2].

Урад краіны пад кіраўніцтвам міністра фінансаў Патрыка Буйвера абвясціў надзвычайнае становішча на 72 гадзіны. Уведзены каменданцкі час[3].

Джымі Шэрызье, лідар банды «G9 Family and Allies» у Порт-о-Прэнсе, узяў на сябе адказнасць за напад і запатрабаваў адстаўкі прэм’ер-міністра Арыэля Анры[4]. Многія лідары іншых злачнных груповак далучыліся да яго[5]. Выказваліся здагадкі, што альянс паміж канкуруючымі бандамі ствараецца для звяржэння гаіцянскай эліты[6].

У гэты час прэм’ер-міністр знаходзіўся ў Кеніі[4].

Наступныя падзеі

[правіць | правіць зыходнік]

4 сакавіка, каля 13:00 па мясцовым часе, узброеныя банды напалі на ўмацаваны міжнародны аэрапорт Тусэн-Луверцюр, перастрэльваючыся з паліцыяй і вайскоўцамі[5].

У сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе ўзброеныя групоўкі напалі на ўрадавыя будынкі і прэзідэнцкі палац. Як паведаміла ABC News, напад быў скаардынаваным і хуткім: розныя групы адначасова атакавалі некалькі ўрадавых будынкаў, у тым ліку прэзідэнцкі палац і ўпраўленне паліцыі заходняга дэпартамэнта Гаіці[7]. Тэлеканал France 24 паведаміў, што станам на 9 сакавіка групоўкі кантралююць большую частку Порт-о-Прэнса, і ў апошнія дні яны атакавалі ключавыя аб’екты інфраструктуры[8].

  1. Walker, Summer. Gangs of Haiti: Expansion, power and an escalating crisis. Geneva: Global Initiative Against Transnational Organized Crime (1 кастрычніка 2022). Праверана 30 September 2023.
  2. Astier, Henri; Avagnina, Gianluca (3 March 2024). "Haiti violence: Haiti gangs demand PM resign after mass jailbreak". BBC. Праверана 4 March 2024.
  3. Sanon, Evans; Luxama, Pierre-Richard (3 March 2024). "Haiti declares a curfew as it tries to restore order after weekend jailbreak, explosion of violence". AP News(англ.). The Associated Press. Праверана 4 March 2024.
  4. а б "Kenya signs deal in attempt to rescue plan for deployment of 1,000 police officers to Haiti". The Guardian. Guardian News & Media. 1 March 2024. Праверана 4 March 2024.
  5. а б Charles, Jacqueline (4 March 2024). "Haiti has deployed its army; troops joined police to push back gang takeover of airport". Miami Herald. McClatchy Media Network. Праверана 5 March 2024.
  6. Taylor, Luke (4 March 2024). "Haiti's weekend of violence puts government future in doubt". The Guardian. Guardian News & Media. Праверана 5 March 2024.
  7. abcnews.go.com
  8. france24.com