Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы
| Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы | |
|---|---|
| Месца нападу |
|
| Дата |
2 красавіка 2015 |
| Спосаб нападу | стральба, захоп закладнікаў, забойствы закладнікаў |
| Загінулыя | 147 |
| Параненыя | 79 |
| Арганізатары | Харакат аш-Шабаб |
| Колькасць закладнікаў | 533 |
Напад на Універсітэцкі каледж Гарысы — тэрарыстычны акт, здзейснены 2 красавіка 2015 у горадзе Гарыса, на ўсходзе Кеніі, у выніку якога 147 чалавек загінулі і 79 былі паранены. Адказнасць за напад узяла на сябе самалійская групоўка Харакат аш-Шабаб.[1]
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Група баевікоў са схаванымі пад маскамі тварамі напала на кампус універсітэта ў Гарысе раніцай, адкрыла хаатычную стральбу, пасля чаго захапіла студэнтаў, якія не паспелі пакінуць кампус, у закладнікі. У закладніках баевікоў апынулася 533 студэнты, 60 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Паводле слоў сведак, баевікі выбіралі ў якасці ахвяр хрысціян.
На 18:30 2 красавіка ўдалося вызваліць 500 студэнтаў і акружыць баевікоў у адным з універсітэцкіх карпусоў. 3 красавіка аперацыя супраць баевікоў была завершана, паліцыі ўдалося застрэліць чатырох баевікоў. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.
Каля 80 % навучэнцаў універсітэта не з’яўляюцца мясцовымі жыхарамі. Значную частку насельніцтва Гарысы складаюць выхадцы з Самалі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У Кеніі баевікі атакавалі ўніверсітэт (руск.). Lenta.ru (3 красавіка 2015).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У Кеніі баевікі атакавалі ўніверсітэт: 147 загінула, 79 паранены
- Баевікі атакавалі ўніверсітэт у Кеніі. 70 загінула, 79 паранены
- 147 dead, Islamist gunmen killed after attack at Kenya college // CNN (англ.)