Наратус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Могілкі
Наратус
арм.: Նորատուսի գերեզմանատուն
Хачкары на могілках Наратус
Хачкары на могілках Наратус
40°22′26″ пн. ш. 45°10′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Арменія
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наратус (арм.: Նորատուսի գերեզմանատուն) — сярэднявечныя могілкі з вялікай колькасцю ранніх хачкараў, што знаходзяцца ў сяле Наратус Гехаркунікскай вобласці (Арменія), непадалёк ад горада Гавар і возера Севан, за 90 км на ўсход ад Ерэвана[1]. Могілкі маюць найбольшую колькасць хачкараў на тэрыторыі Рэспублікі Арменія[2]. Таксама гэта найбуйнейшыя могілкі з хачкарамі, якія захаваліся пасля разбурэння армянскіх могілак у Джульфе на тэрыторыі Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі ўладамі Азербайджана[3][4][5][6].

Хачкары[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг хачкараў.

Самыя старыя хачкары на могілках датуюцца X стагоддзем[1]. Падчас адраджэння традыцый хачкараў у XVIXVII стагоддзях многія хачкары былі збудаваны пад ярмом імперыі Сефевідаў, калі ўсходні ўплыў пракрадаўся ў армянскае мастацтва. Тры майстры-разьбяры гэтага перыяду стваралі хачкары ў Наратусе, самым заўважным з іх быў Кірам Казмох (1551—1610), яго сучаснікамі былі Аракел і Мелісет[7]. Могілкі знаходзяцца на тэрыторыі ў сем гектараў і ўтрымліваюць каля тысячы хачкараў[1]. Характэрнай асаблівасцю большасці хачкараў з’яўляецца крыж з сонечным дыскам пад ім. Астатняя частка каменя ўпрыгожана выявамі лісця, гронак вінаграду, гранатаў ці абстрактнымі ўзорамі. Большасць хачкараў пакрыты мохам і лішайнікам. Некалькі надмагілляў на могілках малююць сцэны вяселляў і сельскага жыцця. Побач са старымі могілкамі былі ўладкавана новыя сучасныя могілкі, адлучаныя доўгім плотам. Каля могілкаў у сяле ёсць царква Святой Богамаці, пабудаваная ў IX стагоддзі. Адзін з хачкараў могілкаў у 1978 годзе быў ахвяраваны Брытанскаму музею Каталікосам Вазгенам I[8].

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

Хачкар з выявай вяселля.

Папулярная легенда, звязаная з могілкамі, апавядае пра ўварванне арміі Тамерлана. Паводле яе, сяляне надзелі каскі па-над хачкарамі і нахілілі мячы ў кірунку варожай арміі. Здалёку хачкары выглядалі як узброеныя салдаты ў абарончай пазіцыі, у выніку чаго войска Тамерлана адступіла[1].

Паводле іншай папулярнай гісторыі, у XIX стагоддзі манах Тэр Карапет Авацесі-Авакімян з манастыра каля сяла меў абавязак служыць задушныя службы на могілках Наратус. Каб пазбегнуць двухгадзіннага падарожжа з могілкаў у манастыр і назад, ён пабудаваў сабе невялікую келлю ў Наратусе. Калі яму было 90 гадоў, ён папрасіў манаскую брацію пахаваць яго жывым. Яго апошнімі словамі былі: «Я не баюся смерці. І хацеў бы, каб і вы яе не баяліся. І зусім не баяліся нічога, апроч аднаго Бога. Хай да мяне прыходзіць кожны, хто адчувае страх. Хай ён ілье ваду на надмагільны камень, п’е яе, абмывае сабе твар, грудзі, рукі і ногі. Хай потым паб’е пасудзіну, у якой прынёс ваду. Тады страх адступіць ад яго». І дагэтуль людзі прыходзяць да магілы манаха, каб здзейсніць гэты рытуал, пакінуўшы вакол аскепкі шкла[9].

Зноскі

  1. а б в г Hakobyan, Julia. Life in the Monuments of Death: A visit to the cemetery village, Noraduz. ArmeniaNow.com (12 верасня 2003). Праверана 10 кастрычніка 2007.(недаступная спасылка)
  2. Kouymjian, Dr. Dickran. Arts of Armenia(недаступная спасылка). Sculpture. Armenian Studies Program, CSU, Fresno. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2013. Праверана 10 кастрычніка 2007.
  3. World Watches In Silence As Azerbaijan Wipes Out Armenian Culture Архівавана 11 верасня 2006.
  4. Tragedy on the Araxes
  5. Azerbaijan: Famous Medieval Cemetery Vanishes
  6. European Parliament On Destruction of Cultural Heritage
  7. Ney, Richard L.. Who Made Khachkars?. The Gift of Stone. TourArmenia (24 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2007.
  8. Parry, Ken (2007). The Blackwell Companion to Eastern Christianity. Wiley-Blackwell. p. 397. ISBN 0-631-23423-3.
  9. Армения. Каменные кресты.. Вокруг света (28 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2013. Праверана 10 кастрычніка 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]