Перайсці да зместу

Гегаркунік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гехаркунікская вобласць
арм.: Գեղարքունիքի մարզ
Герб
Герб
Краіна  Арменія
Статус Вобласць
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Гавар
Найбуйнейшыя гарады Севан, Чамбарак,
 Вардэніс, Мартуні
Дата ўтварэння 7 лістапада 1995 г.
Марзпет Гнел Санасян
 (з 2018)
Насельніцтва (2011)
235 075[1] (7-е месца)
Шчыльнасць 64,31 чал./км²
Плошча 3 655 км²
Гехаркунікская вобласць на карце
Код ISO 3166-2 AM-GR
Індэкс FIPS AM04
Паштовыя індэксы 1201–1626
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гехаркунікская во́бласць (арм.: Գեղարքունիքի մարզ) — вобласць на ўсходзе Арменіі, якая мяжуе на поўначы з Тавушскай, на захадзе з Катайкскай, на паўднёвым захадзе з Арарацкай, на поўдні з Ваёцдзорскай абласцямі, на ўсходзе з Азербайджанам, а на паўднёвым усходзе з непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. Найбуйнейшая вобласць краіны, займае 18 % плошчы ўсёй рэспублікі. Значную частку тэрыторыі займае возера Севан.

У Гехаркунікскую вобласць уваходзіць таксама эксклаў Арцвашэн, аточаны тэрыторыяй Азербайджана і ў наш час кантраляваны ім.

У сельскіх паселішчах жыве 67 % насельніцтва[2].

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]
Нацыянальнасць Перапіс 2001 года[3] Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Перапіс 2011 года[4] Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Усё насельніцтва 237 650 100 % 235 075 100 %
Армяне 236 804 99,64 % 234 474 99,74 %
Рускія 430 0,18 % 328 0,14 %
Курды 116 0,05 % 87 0,04 %
Езіды 8 <0,01 % 57 0,02 %
Украінцы 56 0,02 % 43 0,02 %
Іншыя і тыя, хто не ўказалі 236 0,10 % 86 0,04 %

Зноскі