Юстын Нарбут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юстын Нарбут
Дата нараджэння каля 1773
Дата смерці 25 верасня 1845(1845-09-25)
Род дзейнасці гісторык
Альма-матар

Юстын Нарбут (каля 1773 — 25.9.1845), гісторык.

3 роду Нарбутаў, стрыечны брат Тэадора Нарбута.

Вучыўся ў Вілснскім універсітэцеце.

У час паўстання 1794 камандаваў палком пяхоты ў баі пад Соламі.

Пасля падаўлення паўстання пастаянна жыў у Лідскім павеце, у спадчынным маёнтку, у 1820 быў членам межавога суда ў павеце.

Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі края. У 1818 ў Гродне выйшла яго праца «Нарыс каранёў літоўскага народу», у якой прыведзены звесткі пра мясцовую гісторыю і міфалоіію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, і ў 1820 выйшла 2-е выданне.

У Вільні надрукавана яго праца «Унутраная гісторыя літоўскага народу з часоў Яна Сабескага і Аўгуста II...» (т. 1-2, 1842, 2-е выд. 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль цалкам прысвечана зацятай барацьбе паміж: віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім і гетманам Казімірам Сапегам у 1693-1701. У рэцэнзіі на гэту кнігу Ю. Л. Крашэўскі абвінаваціў аўтара ў невыкарыстанні важных гіст. крыніц і тэндэнцыйнасці, з-за чаго вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчым, а Бжастоўскага — адмоўным.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]