Наргіз (опера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наргіз, опера)
Наргіз
азерб.: Nərgiz
На паштовай марцы СССР 1966 года
На паштовай марцы СССР 1966 года
Кампазітар
Лібрэтыст Мамед Саід Ардубадзі[d]
Мова лібрэта азербайджанская мова
Дзеяў 4
Год стварэння 1935
Першая пастаноўка 1935
Месца першай пастаноўкі Баку

«Наргі́з» (азерб.: Nərgiz) — другая опера азербайджанскага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджанскай ССР Мусліма Магамаева  (руск.), складзеная ў 1935 годзе. Лібрэта складзена пісьменнікам Мамедам Ардубадзі  (руск.). Лічыцца найбольш значным творам Магамаева[1]. Музыка оперы прасякнута інтанацыямі народных песень. У 1938 годзе ў рэдакцыі Рэйнгальда Гліэра  (руск.) опера была паказана ў дні Дэкады азербайджанскага мастацтва ў Маскве[1]. Гэта першая опера, прысвечаная барацьбе сялян Азербайджана пад кіраўніцтвам бакінскага пралетарыяту за Савецкую ўладу[2]. «Наргіз» з'яўляецца першай азербайджанскай операй на сучасную тэму[3].

Зноскі

  1. а б Э. Г. Абасова. Магомаев А. М. Музыкальная энциклопедия  (руск.). — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор. Под ред. Ю. В. Келдыша. 1973—1982.
  2. История Азербайджана. — Баку: Изд-во АН Азербайджанской ССР, 1963. — Т. 3, часть 2. — С. 71-72.
  3. Г. Кулиева, Д. Мамедов, А. Мамедова. Бюль-Бюль. — Ишиг, 1983. — С. 41. — 134 с.