Азербайджанская опера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Азербайджанская опера (азерб.: Azərbaycan operası) — гісторыя ўзнікнення і развіцця азербайджанскага опернага мастацтва. Оперы кампазітараў азербайджанскага паходжання, напісаныя або складзеныя за межамі Азербайджана, таксама належаць гэтай катэгорыі, роўна як і оперы замежных кампазітараў, напісаных або прызначаных для азербайджанскай сцэны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Першы Оперны тэатр у Баку быў пабудаваны ў 1911 годзе[1]. Прэм'ера першай оперы азербайджанскага кампазітара адбылася на тры гады раней, у 1908 годзе.

Узеір Гаджыбекаў, заснавальнік азербайджанскай оперы

Опера «Лейла і Меджнун» (1908) Узеіра Гаджыбекава была першым тварэннем у оперным жанры не толькі ў Азербайджане, але і ва ўсім ісламскім свеце[2]. За ёй рушылі ўслед оперы «Шэйх Санан» (1909), «Рустам і Захраб» (1910), «Шах Абас і Хуршуд Бану» (1911), «Аслі і Керэм» (1912) і «Харун і Лейла» (1915), якія былі напісаны, але ніколі не былі пастаўлены. Музычная камедыя «Аршын мал алан», напісаная ў 1913 годзе — самая папулярная аперэта кампазітара Узеіра Гаджыбекава. Яна ставілася ў розных тэатрах свету і лічыцца найбольш вядомай працай Гаджыбекава ў краінах былога СССР. Аперэта «Аршын мал алан» была перакладзеная на рускую, татарскую, чагатайскую, персідскую і турэцкую мовы неўзабаве пасля прэм'еры, якая адбылася ў 1913 годзе. Пазней гэтая аперэта была перакладзеная таксама на польскую, балгарскую, арабскую, французскую, кітайскую і іншыя мовы.

У 1921 годзе Узеір Гаджыбекаў стаў членам Савета па развіцці азербайджанскага тэатра і паляпшэнні тэатральнага мастацтва Азербайджана[3]. У 1925 годзе Гаджыбекаў аб'ядноўвае расійскія і азербайджанскія оперныя трупы ў адну трупу і стварае трупу ў цяперашнім тэатры Оперы і балета Азербайджана. У 1932 годзе Гаджыбекаў піша оперу «Кёраглы», якая лічыцца візітнай карткай опернага мастацтва Азербайджана. «Кёраглы» быў упершыню пастаўлены ў 1937 годзе.

Першая афіша оперы «Лейла і Меджнун», першай азербайджанскай оперы

У 1935 годзе Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў стварае оперу «Наргіз», а Рэйнгальд Гліэр стварае «Шахсенем»[4]. Поспех гэтых опер натхніў і іншых кампазітараў на стварэнне новых опер. У 40-х гадах былі напісаны такія оперы як «Хасроў і Шырын» (Ніязаў), «Вяцян» (Джэўдэт Гаджыеў і Кара Караеў), «Нізамі» (Афрасіяб Бадалбейлі) і многія іншыя. Прэм'ера оперы «Севілья» кампазітара Фікрэта Амірава адбылася ў 1953 годзе, гэтая опера пастаўлена зноў ў 1998 годзе[5].

У 1972 годзе Шафіга Ахундава стала першай жанчынай-кампазітарам у Азербайджане і першай жанчынай у ісламскім свеце, якая напісала оперу[6]. Оперы, створаныя рознымі азербайджанскімі кампазітарамі, такімі як Шафіга АхундаваСкала нявесты»), Сулейман Аляскераў («Бахадур і Сона», «Кветкі, якія завялі»), Джахангір Джахангіраў («Жыццё кампазітара», «Азад»), Васіф Адыгёзалаў («Мярцвяк») і іншыя, паўплывалі на сучасную гісторыю азербайджанскай оперы. На сцэне Тэатра оперы і балета Азербайджана ставіліся і балеты замежных і рускіх класічных кампазітараў.

Сусветную вядомасць набылі оперныя спевакі Бюльбюль, Шаўкет Мамедава, Фацьма Мухтарава, Гусейнкулі Сарабскі, Хагігат Рзаева, Рашыд Бейбутаў, Муслім Магамаеў і многія іншыя[7].

XXI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Азербайджанскі спявак Эльчын Азізаў стаў адзіным спеваком з Азербайджана, прынятым у оперную трупу Вялікага тэатра ў якасці саліста. Сярод яго роляў крытыкі адзначаюць партыю Князя Ігара[8].

Найбольш важныя азербайджанскія оперы[правіць | правіць зыходнік]

Узеір Гаджыбекаў:

Зульфугар Гаджыбекаў:

Муслім Магамаеў (старэйшы):

Афрасіяб Бадалбейлі:

  • «Народнае пакаранне»
  • «Залаты ключ»
  • «Бахадур і Сона»
  • «Айдын»
  • «Нізамі» — створана ў 1939 годзе, пастаноўка 1948 года

Фікрэт Аміраў:

  • «Севілья»
  • «Зорка »

Васіф Адыгёзалаў:

  • «Натаван» — опера-мугам, 2003

Шафіга Ахундава:

  • «Скала нявесты» — першая азербайджанская опера, напісаная жанчынай, 1972

Іншыя вядомыя оперы:

Вядомыя выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Dinara Aliyeva.png
S mammadova2.jpg
Fatma Mukhtarova.jpg
Дзінара Аліева · Шаўкет Мамедава · Фацьма Мухтарава

Спявачкі[правіць | правіць зыходнік]

Ahmed Agdamski.jpg
Muslim Magomayev.jpg
Elchin Azizov.jpeg
Ахмед Агдамскі · Муслім Магамаеў · Эльчын Азізаў

Спевакі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]