Народная партыя (Польшча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народная партыя
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1931
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія папулізм, аграрызм[d] і сацыяльны кансерватызм

Народная партыя (польск.: Stronnictwo Ludowe) — палітычная партыя Другой Рэчы Паспалітай. Заснавана ў 1931 годзе ў Варшаве ў выніку аб’яднання трох сялянскіх партый («Пяст», «Вызваленне» і Сялянская партыя). Лідары — Маліноўскі, Вітас, Мікалайчык. Друкаваны орган – газета «Zielony Sztandar».

Пры рыжэме санацыі знаходзілася ў апазіцыі. З 1932 года арганізавала шэраг маніфестацый і сялянскіх забастовак. У 1935 годзе выступіла супраць прыняцця новай канстытуцыі, якая перадавала ўсю паўнату ўлады прэзідэнту. Унутры Народнай партыі існавала левае крыло, якое адстойвала патрабаванні радыкальнай аграрнай рэформы, і больш умеранае правае крыло. У праграме 1935 года прадугледжана драбненне буйных маёнткаў без выкупу, нацыяналізацыя цяжкай прамысловасці і крэдытных устаноў, ліквідацыя пасярэдніцтва ў гандлі.

Пасля немецка-польскай вайны 1939 года на базе партыі ўзнікла арганізацыя – «Рох» (1940, лідары — Ратай, Багінскі), прадстаўнікі якой уваходзілі ў склад польскага урады ў выгнанні і яго органаў на акупаванай тэрыторыі. Члены «Рох» сфарміравалі ўзброеныя атрады — «Сялянскія батальёны». Іншыя члены Народнай партыі ўтварылі рух «Воля люду» (1944, лідары — Кавальскі, Кожыцкі), якая ўвайшла ў Краёвую Раду Народаву і Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення. У 1945 годзе «Рох» ператворана ў партыю Польскую народную партыю (лідар – Мікалайчык). У 1949 годзе Польская народная партыя і «Воля люду» аб’яднаны ў Аб’яднаную народную партыю, якая стала сатэлітам Польскай аб’яднанай рабочай партыі.

У 1990 годзе Польская народная партыя адноўлена. Стала цэнтрысцкай аграрнай партый. У 2007—2015 была ў складзе кіруючай кааліцыі на чале з «Грамадзянскай платформай».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]