Вінцэнты Вітас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнты Вітас
польск.: Wincenty Witos
Прэм’ер-міністр Польшчы
24 ліпеня 1920 — 13 верасня 1921
Папярэднік Уладзіслаў Грабскі
Пераемнік Антоні Панікоўскі
Прэм’ер-міністр Польшчы
28 мая 1923 — 14 снежня 1923
Папярэднік Уладзіслаў Сікорскі
Пераемнік Уладзіслаў Грабскі
Прэм’ер-міністр Польшчы
10 мая 1926 — 14 мая 1926
Папярэднік Аляксандр Скшыньскі
Пераемнік Казімеж Барталь
Прэм’ер-міністр Польшчы
10 чэрвеня 1920 — 23 чэрвеня 1920
Папярэднік Леапольд Скульскі
Пераемнік Уладзіслаў Грабскі
Прэм’ер-міністр Польшчы
14 ліпеня 1920 — 13 верасня 1921
Папярэднік Уладзіслаў Грабскі
Пераемнік Антоні Панікоўскі
Прэм’ер-міністр Польшчы
18 мая 1923 — 14 снежня 1923
Папярэднік Уладзіслаў Сікорскі
Пераемнік Уладзіслаў Грабскі

Нараджэнне 22 студзеня 1874(1874-01-22)[1] ці 21 студзеня 1874(1874-01-21)[2]
Смерць 31 кастрычніка 1945(1945-10-31)[3][4][…] (71 год)
Партыя
Член у
  • Нацыянальная ліга[d]
Дзейнасць палітык, публіцыст, фермер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[6]
Узнагароды
ордэн «Крыж Грунвальда» I класа ордэн Зоркі Румыніі Grand cross of the Order of the White Lion ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнты Вітас (польск.: Wincenty Witos; 21 студзеня 187431 кастрычніка 1945) — польскі палітык, партыйны і дзяржаўны дзеяч. Тройчы Прэм’ер-міністр Польшчы ў 1920-1921, 1923 і 1926 гадах.

Адзін з ключавых і найбольш ўплывовых палітыкаў Другой Польскай Рэспублікі. Адзін з бацькоў незалежнай Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1895 года ў Польскай народнай партыі Галічыны, у 19081914 гадах дэпутат Галіцкага краёвага сейма ў Львове, з 12 красавіка 1908 года па 28 ліпеня 1931 года займаў пасаду войта сваёй роднай вёскі Вежхаславіцы. Член Дзяржаўнага савета Аўстра-Венгрыі (19111918), член фінансавага аддзела Часовага камітэта канфедэратыўных партыяў незалежнасці, з 1914 года. у Польскай народнай партыі «Пяст» (кіраўнік партыі з 26 чэрвеня 1916 года да 1931 года) і ў Вышэйшым нацыянальным камітэце, пазней у Нацыянальнай лізе (19171918), прэзідэнт Польскага ліквідацыйнага камітэта. З 1919 года — пасол на Сейм Польшчы.

Тры разы быў прэм'ер-міністрам24 ліпеня 1920 года па 13 верасня 1921 года, з 28 мая 1923 года па 14 снежня 1923 года і з 10 мая 1926 года па 14 мая 1926 года). Яго ўрад быў зрынуты ў выніку Майскага перавароту. У 19291930 гадах адзін з кіраўнікоў Цэнтралева. У 1930 годзе арыштаваны санацыйнымі ўладамі, зняволены ў Брэсцкай крэпасці, абвінавачаны па справе аб дзяржаўным перавароце. Быў асуджаны на 1,5 года зняволення і эміграваў у Чэхаславакію. Вярнуўся ў краіну 31 сакавіка 1939 года пасля акупацыі Чэхаславакіі нямецкай арміяй і стварэння пратэктарату Багеміі і Маравіі. Пасля агрэсіі Трэцяга рэйха супраць Польшчы адхіліў прапанову стварыць калабарацыянісцкі ўрад. Пасля стварэння Часовага ўрада нацыянальнага адзінства ў чэрвені 1945 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай рады (не прыступіў да выканання сваіх абавязкаў). У 1945 годзе быў прэзідэнтам легальнай Польскай народнай партыі.

Зноскі

  1. Wincenty Witos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000054070&find_code=SYS&local_base=ARS10
  3. Витос Винценты // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Витос Винценты // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]