Перайсці да зместу

Наступленне ў Шах Валі Кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступленне ў Шах Валі Кот
Асноўны канфлікт: вайна ў Афганістане (2001—2021)
Два аўстралійскіх вайскоўца падчас наступлення ў Шах Валі Кот.
Два аўстралійскіх вайскоўца падчас наступлення ў Шах Валі Кот.
Дата 1014 чэрвеня 2010
Месца раён Шах Валі Кот правінцыі Кандагар, Афганістан
Вынік перамога кааліцыі ISAF
Праціўнікі
 Аўстралія
Афганістан
 ЗША
Талібан
Сілы бакоў
невядома каля 100 баевікоў
Страты
2 параненых (афганскі і аўстралійскі вайскоўцы[1]), некалькі верталётаў пашкоджана[1] каля 100 забітых

Наступленне ў Шах Валі Кот — аперацыя войскаў ISAF падчас вайны ў Афганістане, якая праводзілася аўстралійскім кантынгентам міжнароднай кааліцыі сумесна з Афганскай Нацыянальнай Арміяй, пры паветранай падтрымцы амерыканскай авіяцыі, з 10 па 14 чэрвеня 2010 года. Аперацыя праходзіла ў раёне Шах Валі Кот правінцыі Кандагар.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне ў Шах Валі Кот было накіравана супраць сіл Талібану ў рэгіёне і была падрыхтавана войскамі ISAF, якія імкнуліся забяспечыць бяспеку ў правінцыі Кандагар[2]. У аперацыі прымалі ўдзел аўстралійскія спецпадраздзяленні і салдаты Афганскай Нацыянальнай Арміяй, падтрыманыя вайсковымі верталётамі ЗША[2].

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійскія камандас 2-га дыверсійнага палка пачалі аперацыю 10 чэрвеня, аднак пазней іх падтрымалі падраздзяленні SASR, так як баевікі пачалі контратаку[1]. Барацьба была асабліва інтэнсіўнай у другі дзень аперацыі, калі ў аўстралійскіх і афганскіх салдат адкрылі агонь талібы падчас іх высадкі з верталётаў[3]. Пасля пяці дзён баёў паўстанцы пакінулі раён[2].

Пасля аперацыі прадстаўнік ISAF заявіў, што ў баях удзельнічала больш за 100 баевікоў[4]. Камандуючы аўстралійскімі сіламі на Блізкім Усходзе, генерал-маёр Джон Кэнтвел, заявіў, што аперацыя «нанесла моцны ўдар па паўстанцкім сілам і ўнесла вялікі ўклад у забеспячэнне бяспекі сіл ISAF, засяроджаных у правінцыі Кандагар і суседніх раёнах» і таксама павысіць бяспеку ў правінцыі Урузган[2]. Падчас аперацыі аўстралійскія войскі захапілі вялікую колькасць зброі ў якасці трафеяў[3].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства абароны Аўстраліі сцвярджала, што падчас аперацыі знішчана «значная колькасць паўстанцаў», але не прадаставіла канкрэтных даных[5]. Адзін аўстралійскі салдат і адзін афганскі салдат былі паранены варожым агнём падчас аперацыі, таксама некалькі верталётаў былі пашкоджаныя[1]. Прадстаўнік ISAF заявіў, што ні адна грамадзянская асоба не была паранена падчас аперацыі[4].

Пазней, падчас далейшых аперацый у рэгіёне, 21 чэрвеня, пацярпеў крушэнне верталёт ЗША UH-60 на поўначы правінцыі Кандагар. Загінулі 3 аўстралійскіх камандас і амерыканскі пілот, сем аўстралійцаў і амерыканскі член экіпажа былі сур’ёзна паранены[6][7].

Зноскі

  1. а б в г Oakes, Dan (17 June 2010). "Australian troops in fierce combat with insurgents". The Sydney Morning Herald. Праверана 17 June 2010.
  2. а б в г Combined Afghan and Australian force targets major insurgent cell. Press release. Australian Department of Defence.
  3. а б "ADF says Diggers inflicted 'substantial' losses to insurgents in Shah Wali Kot district". The Australian. 16 June 2010. Праверана 17 June 2010.
  4. а б ISAF Public Affairs Office. Insurgents Driven Out of Shah Wali Kot(недаступная спасылка). Press release. International Security Assistance Force. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2010. Праверана 17 June 2010.
  5. Dorling, Philip (17 June 2010). "Digger wounded in huge 'disruption' offensive against Taliban". The Canberra Times. Праверана 17 June 2010.(недаступная спасылка)
  6. "3 diggers die in Afghan chopper crash". ABC News. 21 June 2010. Праверана 21 June 2010.
  7. "3 Aussie soldiers killed in Afghanistan". 3AW Radio. 21 June 2010. Архівавана з арыгінала 2012-12-01. Праверана 22 June 2010. {{cite news}}: Тэкст "last" ігнараваны (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2010. Праверана 16 снежня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2010. Праверана 16 снежня 2018.