Перайсці да зместу

Наталля Андрэеўна Зайцава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Андрэеўна Зайцава
Нараджэнне 13 снежня 1954(1954-12-13) (71 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Узнагароды

Наталля Андрэеўна Зайцава (нар. 13 снежня 1954, Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя К. Маркса, настаўнік англійскай мовы.

Працавала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 11 г. Ліды, сакратаром камітэта камсамола Лідскага індустрыяльнага тэхнікума, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 7, дырэктарам сярэдняй школы — гімназіі № 7. Дырэктарка гімназія № 1 горада Ліды (1997—2018).

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянню з грамадскімі аб’яднаннямі.

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].

Занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прызнана лепшым кіраўніком у сферы адукацыі Гродзенскай вобласці за 2006 год. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР»[3].

Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна[4].

  1. Зайцева Наталья Андреевна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  2. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
  3. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
  4. Почетные граждане Архівавана 9 кастрычніка 2020.