Наталля Баклага
Выгляд
| Нарадзілася |
19 студзеня 1993[1] (33 гады) |
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||
| Альма-матар | ||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Наталля Вячаславаўна Баклага (нар. 19 студзеня 1993, Масты, Гродзенская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванка раённай ДзЮСШ г. Масты. Першыя трэнеры — Валерый Пятровіч Ваўлеў і Вера Іульянаўна Міхальцова. У 2006—2010 гадах навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча. Выступала за мінскі «Гарызонт», гродзенскую «Алімпію».
Выступала за зборную U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2011—2013)[3].
Пасля завяршэння гульнявой кар’еры працавала трэнерам-выкладчыкам гродзенскай СДзЮШАР №7[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2008—2010 — РДВАР (Мінск)
- 2010—2014 — Гарызонт (Мінск)
- 2014—2015 — Гарызонт-2-РЦАР (Мінск)
- 2015—2016 — Гарызонт-2-РЦАП (Мінск)
- 2016—2020 — Алімпія (Гродна)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіёнка Беларусі (2): 2010/2011, 2011/2012.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2013/2014, 2018/2019.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2012/2013, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2012, 2013.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2010/2011, 2017/2018.
Зноскі
- 1 2 Natallia Baklaha // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Мастер спорта, чемпионка…
- ↑ Наталья Баклага(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2023. Праверана 19 ліпеня 2023.
- ↑ Запиши ребенка в спортивную школу по баскетболу!