Наталля Барбу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Барбу
ESC 2007 Moldova - Natalia Barbu - Fight.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 22 жніўня 1979(1979-08-22) (39 гадоў)
Месца нараджэння Бэлць, Малдаўская ССР
Краіна Малдова
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты скрыпка
Жанры поп-рок, готык-рок, поп
Лэйблы Sony BMG
NataliaBarbu.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Наталля Барбу (нар. 22 жніўня 1979, Бэлць, Малдаўская ССР) — малдаўская спявачка, пераможац нацыянальнага конкурсу «Moldstar», прызёр міжнародных фэстаў «Mamaia», «Славянскі кірмаш», «Новая хваля» і «Maluri de Prut».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Бельцы на поўначы Малдовы. У 1986 годзе сям'я пераехала ў горад Рыбніцу. Наталля вучылася ў школе з малдаўскай мовай навучання, займалася ў музычнай школе па класе скрыпкі. З 12 гадоў гуляла на вяселлях.

Пасля сканчэння школы Наталля працягнула навучанне ў Кішынёўскай музычнай вучэльні ім. Стэфана Нягі, дзе выступала ў складзе фальклорнага аркестра — спачатку як скрыпачка, а потым як вакалістка. У гэты ж час яна спрабавала свае сілы ў джазе і поп-музыцы.

У 1998 годзе Наталля скончыла музычнае вучылішча і стала выступаць у якасці скрыпачкі ў фальклорным ансамблі «Мугурэл». У гэтым жа годзе ў якасці спявачкі яна бярэ ўдзел у трох музычных фестывалях і ўсюды заваёўвае прызавыя месцы: першая прэмія Фестываля эстраднай музыкі ім. Міхаэлы Рунчану (Festivalul de Muzică Uşoară «Mihaela Runceanu»), прыз Нацыянальнага конкурсу эстраднай музыкі «Малур дэ Пруць» (Concursului National de Muzică Uşoară «Maluri de Prut»), гран-пры Фестываля эстраднай музыкі «Мамая» (Festivalul de Muzică Uşoară «Mamaia») у Румыніі.

У 1999 годзе Наталля брала ўдзел у Конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» у рамках Міжнароднага фэсту мастацтваў «Славянскі кірмаш у Віцебску» (Беларусь), дзе была ўзнагароджана адмысловым дыпломам Міжнароднай федэрацыі фэставых арганізацый (FIDOF). Уладальнікі такога дыплома маюць права ўдзелу ў фестывалях-членах FIDOF (прыкладам, у фестывалі ў Сан-Рэма) без праходжання адборачнага этапу.

У 2000 годзе Наталля ненадоўга стае ўдзельніцай кішынёўскай поп-рок-групы «Міленіум», аднак неўзабаве вырашае вярнуцца да сольнай кар'еры. У гэтым жа годзе яна паступіла ў кішынёўскую Дзяржаўную кансерваторыю ім. Гаўрыіла Музічэску, аднак скончыць яе Наталлі не атрымалася з-за частых гастроляў і выступаў на канцэртах і конкурсах.

У 2011 годзе выйшла замуж за румынскага мільянера — Адрыяна Сота. 25 снежня 2011 года нарадзіла сына, якога назвалі Віктарам.

Еўрабачанне — 2007[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2007 года Наталля Барбу з песняй «Fight» на англійскай мове прадстаўляла Малдову на конкурсе песні «Еўрабачанне-2007», які прайшоў у сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі (Малдова брала ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне» ў трэці раз). Наталля Барбу заняла 10 месца з 109 ачкамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]