Наталля Міхайлаўна Дудзінская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Наталля Міхайлаўна Дудзінская
Dudinska.jpg
Дата нараджэння 8 (21) жніўня 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2003(2003-01-29)[1] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Q111383966?
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Commons-logo.svg Наталля Міхайлаўна Дудзінская на Вікісховішчы

Наталля Міхайлаўна Дудзінская (руск.: Ната́лия Миха́йловна Дуди́нская; 1912—2003) — савецкая і расійская балярына, педагог; народная артыстка СССР (1957), лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій II ступені (1941, 1947, 1949, 1951). Кавалер ордэна Леніна (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Дудзінская нарадзілася 8 (21) жніўня 1912 года ў Харкаве. Пачала займацца балетам са сваёй маці Наталляй Аляксандраўнай Дудзінскай (1877—1944), якая выступала пад сцэнічным псеўданімам Тальёры. Маці, выйшаўшы замуж за вайскоўца — генерала Міхаіла Міхайлавіча Дудзінскага, пераехала да месца яго службы, у Харкаў.

У 1923—1931 гадах вучылася ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) у А. Я. Ваганавай.

Па заканчэнні навучання ў 1931 годзе была прынята ў трупу Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава (цяпер Марыінскі тэатр), дзе танчыла вядучыя партыі да 1962 года.

Танец Дудзінскай захаваны ў фільме «Майстры рускага балета» (кінастудыя «Ленфільм», 1953) — балерына выканала партыю Адыліі ва ўрыўку з балета «Лебядзінае возера» (прынц Зігфрыд — Канстанцін Сяргееў).

У час Вялікай Айчыннай вайны Наталля Міхайлаўна працягвала сваю творчую дзейнасць: выступала ў тэатрах, на франтавых канцэртах, шпіталях, на заводах, у дзіцячых дамах. Разам з калегамі прыязджала на гастрольныя канцэрты ў блакадны Ленінград. У ваенныя гады склаўся творчы дуэт вялікіх артыстаў балета — Наталлі Дудзінскай і Канстанціна Сяргеева.

З 1950-х гадоў вяла педагагічную працу: з 1951 года — выкладчык класа ўдасканалення артыстак балета, з 1963 па 1978 гады — педагог-рэпетытар Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава. З 1964 года — педагог Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча імя А. Ваганавай (з 1995 — прафесар). Сярод яе вучаніц: В. Ганібалава, Е. Еўдакімава, Е. Алканава, А. Сігалава, Л. Сычова, Г. Рахманова, М. Кулік, У. Лапаткіна, Н. Валачкова.

Н. М. Дудзінская таксама выкладала ў харэаграфічных школах ЗША, Японіі, Польшчы, Фінляндыі. У 2001 годзе Наталля Міхайлаўна была ўзнагароджана нацыянальнай тэатральнай прэміяй «Залатая маска» у намінацыі «Гонар і годнасць», а таксама прэміяй «Трыумф».

Зноскі

  1. Natalya Mikhaylovna Dudinskaya // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.