Наталля Сяргееўна Бандарчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Сяргееўна Бандарчук
руск.: Наталья Сергеевна Бондарчук
Дата нараджэння 10 мая 1950(1950-05-10)[1][2] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Сяргей Бандарчук[3]
Маці Іна Макарава
Муж Мікалай Бурляеў і Ігар Днястранскі[d]
Дзеці Іван Бурляеў[d] і Марыя Бурляева[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0094081
Сайт nbondarchuk.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Сяргееўна Бандарчук (руск.: Наталья Серге́евна Бондарчу́к; нар. 10 мая 1950, Масква, РСФСР) — савецкая і расійская актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст; заслужаная артыстка РСФСР (1977), заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (2009). Дачка народных артыстаў СССР рэжысёра Сяргея Бандарчука і актрысы Іны Макаравай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 мая 1950 года ў Маскве ў сям’і рэжысёра Сяргея Бандарчука і актрысы Іны Макаравай. У 1971 годзе скончыла акцёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (майстэрня народных артыстаў СССР Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай), у 1975 годзе — рэжысёрскі факультэт УДІКа (у тых жа майстроў).

У кіно дэбютавала ў 1970 годзе ў фільме «Ля возера», затым знялася ў стужках «Прыйшоў салдат з фронту», «Ты і я». Найбольшы поспех да яе прыйшоў пасля выканання ролі Хары ў фільме Андрэя Таркоўскага «Салярыс».

У якасці рэжысёра і сцэнарыста дэбютавала ў 1975 годзе навэлай «Бешчасная Матроня» ў альманаху «Пашахонская даўніна». Найбольшую вядомасць атрымалі два фільмы, пастаўленыя М. Бандарчук у канцы 1980-х гадоў па сваіх сцэнарыях, — «Дзяцінства Бембі» і «Юнацтва Бембі».

Арганізавала свой уласны дзіцячы тэатр «Бембі».

Зноскі

  1. Natal'ja Bondarčuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.