Наталля Эдуардаўна Тарасенка
Наталля Эдуардаўна Тарасенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1970 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Наталля Эдуардаўна Тарасенка (нар. 21 мая 1970, в. Махава, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 мая 1970 года ў вёсцы Махава Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія»[1].
Працавала настаўнікам пачатковых класаў Камінтэрнаўскай, Раманавіцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна; настаўнікам пачатковых класаў, педагогам-псіхолагам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна; начальнікам аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама[1].
Выбіралася дэпутатам Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-сельскай акругі № 88. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў