Махаўскі сельсавет
| Махаўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
| Уключае | 13 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Махава |
| Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 4 чэрвеня 1965 |
| Дата скасавання | 22 ліпеня 1960 |
| Старшыня сельсавета | Ермалаеў Аляксандр Генрыхавіч |
| Кіраўнік спраў | Белая Ала Віктараўна |
| Насельніцтва (2019) | 825 |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 212 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Ма́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Махава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нядашаўскага сельсавета[1].
4 чэрвеня 1965 года Махаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 13 населеных пунктаў: Баброва, Вялікая Дубраўка, Запруддзе, Косцінка, Латанаўка, Ліпец, Малая Дубраўка, Малы Асавец, Махава, Пусты Асавец, Растаполле, Старая Мілееўка і Халмы, якія ўваходзілі ў склад Нядашаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1138 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — грузіны[4]; паводле перапісу 2019 года — 825 чалавек[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў (2019 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[3] | Насельніцтва, 2019[5] |
|---|---|---|---|
| Баброва | вёска | 21 | 8 |
| Вялікая Дубраўка | вёска | 12 | 16 |
| Запруддзе | вёска | 9 | 7 |
| Косцінка | вёска | 124 | 81 |
| Латанаўка | вёска | 1 | 0 |
| Ліпец | вёска | 99 | 50 |
| Малая Дубраўка | вёска | 17 | 6 |
| Малы Асавец | вёска | 84 | 41 |
| Махава | аграгарадок | 529 | 438 |
| Пусты Асавец | вёска | 37 | 22 |
| Растаполле | вёска | 1 | 1 |
| Старая Мілееўка | вёска | 122 | 90 |
| Халмы | вёска | 82 | 65 |
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 25 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.