Натуральны адбор
Натуральны адбор — працэс, з дапамогай якога ў папуляцыі павялічваецца колькасць асобін, якія валодаюць максімальнай прыстасаванасцю (найбольш спрыяльнымі прыкметамі), у той час як колькасць асобін з неспрыяльнымі прыкметамі памяншаецца. У свеце сучаснай сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі натуральны адбор разглядаецца як галоўная прычына развіцця адаптацый, відаўтварэння і паходжання надвідавых таксонаў. Натуральны адбор — адзіная вядомая прычына адаптацый, але не адзіная прычына эвалюцыі. Да ліку неадаптыўных прычын адносяцца генетычны дрэйф, паток генаў і мутацыі.
Тэрмін «натуральны адбор» папулярызаваў Чарлз Дарвін, параўноўваючы гэты працэс са штучным адборам, сучаснай формай якога з’яўляецца селекцыя. Ідэя параўнання штучнага і натуральнага адбору заключаецца ў тым, што ў прыродзе гэтак жа адбываецца адбор найбольш «удалых», «лепшых» арганізмаў, але ў ролі «ацэншчыка» карыснасці ўласцівасцяў у гэтым выпадку выступае не чалавек, а асяроддзе пражывання. Да таго ж, матэрыялам як для натуральнага, так і для штучнага адбору з’яўляюцца невялікія спадчынныя змены, якія накоплівацца з пакалення ў пакаленне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Charles Darwin. On the Origin of Species, Chapter 4 — Natural Selection (англ.)
- Natural Selection // Modeling for Understanding in Science Education, University of Wisconsin. Архівавана 3 ліпеня 2008.
- Natural Selection // University of Berkeley education website. Архівавана 15 жніўня 2012.
- T. Ryan Gregory (2009). "Understanding Natural Selection: Essential Concepts and Common Misconceptions". Evolution: Education and Outreach. 2: 156–175.