Перайсці да зместу

Пангенезіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема пангенезіса

Панге́незіс — гіпотэза Ч. Дарвіна (1868) аб механізме ўзнаўлення ў патомстве прыкмет папярэдніх пакаленняў. Яе сутнасць у тым, што ўсе клеткі арганізма вылучаюць найдрабнейшыя часцінкі (зародкі) — гемулы, якія збіраюцца ў палавых органах і ўтвараюць палавя клеткі, за кошт чаго і адбываецца перадача ў спадчыну прыкмет, ут.л. і зноў набытых. Гэтай гіпотэзай Дарвін карыстаўся пры тлумачэнні з'явы размнажэння (палавога і бясполага) і рэгенерацыі.

У 1871 годзе англійскі вучоны Ф. Гальтан эксперыментальна даказаў неабгрунтаванасць гіпотэзы пангенезіса.

Прынцыпова іншыю тэорыю, унутрыклетачнага пангенезіса, прапанаваў Г. дэ Фрыз (1889), паводле якой у ядры клеткі знаходзяцца «пангены», якія вызначаюць усе прыкметы арганізма; у пратаплазму выходзяць толькі тыя «пангены», якія вызначаюць тып клетак.