Нацыянальны археалагічны інстытут і музей (Сафія)
| Нацыянальны археалагічны інстытут і музей (Национален археологически институт с музей) | |
|---|---|
| Будынак музея ў Сафіі | |
| Заснаваны | 1892 |
| Адкрыты | 18 мая 1905 |
| Падпарадкаванасць | 100 Tourist Sites of Bulgaria[d][1] і Балгарская акадэмія навук[2] |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | площад „Атанас Буров” № 1, град София |
| Дырэктар | д-р Людміл Вагалінскі |
| naim.bg (балг.) (англ.) | |
Нацыянальны археалагічны інстытут і музей (балг.: Националният археологическият институт с музей, НАИМ) — навукова-даследчы інстытут у Сафіі, уваходзіць у структуру Балгарскай акадэміі навук. Заснаваны ў 1948 годзе ў выніку зліцця дзвюх арганізацый — Археалагічнага інстытута і Археалагічнага музея. Музей існуе з 1892 года і з'яўляецца найстарэйшым археалагічным музеем краіны.

Музей НАІМ размешчаны ў памяшканні былой Вялікай мячэці (Буюк-джамія, завершана ў 1474 годзе, да моманту аднаўлення балгарскай дзяржаўнасці будынак быў закінуты) на вуліцы Саборнай.
Інстытут займаецца археалагічнымі даследаваннямі на тэрыторыі Балгарыі. У ім працуе 67 навукоўцаў (станам на 2012 год). Музей мае адну з найбагацейшых калекцый на Балканах, уключаючы сусветна знакамітыя скарбы фракійскай эпохі з Панагюрыштэ і Вылчытран.
Навуковыя падраздзяленні НАІМ
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел старажытнай гісторыі
- Аддзел фракійскай археалогіі
- Аддзел антычнай археалогіі
- Аддзел сярэдневяковай археалогіі
- Аддзел нумізматыкі і эпіграфікі
- Праблемная група па міждысцыплінарных даследаваннях
- Філіял у Шумене
- Філіял у Вяліка-Тырнаве
- Археалагічны музей
- Аддзел экспазіцыі
- Аддзел фондаў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С.Георгиева, В. Велков, Библиография на българската археология (1879-1966), С. 1974.
- Васил Николов /ред./, Национален Археологически музей. 100 години от откриването на първата експозиция, 18.05.1905 - 18.05.2005. София 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Нацыянальны археалагічна інстытут на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт
- Інфармацыя пра НАІМ на сайце Балгарскай акадэміі навук(недаступная спасылка)