Вяліка-Тырнава
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вялі́ка-Ты́рнава (балг.: Велико Търново) — адміністрацыйны цэнтр Велікатырнаўскай вобласці і абшчыны Вяліка-Тырнава ў Балгарыі. Старажытная сталіца Балгарыі (XII—XIV стагоддзе), горад знакаміты архітэктурнымі помнікамі і прыцягвае шмат турыстаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Вяліка-Тырнава размешчаны на трох узгорках — Царавец, Трапезіца і Света-Гора, на скалістым схіле даліны лукаватай ракі Янтры, у паўночных перадгор'ях Балканаў, на важным у стратэгічным плане пункце скрыжавання некалькіх дарог (ад пераправы праз Дунай пры Свіштове і Русэ, на Шыпкінскі перавал і на Слівен праз гор. Ялена).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытная сталіца Балгарыі
[правіць | правіць зыходнік]Хоць гісторыя паселішчаў у наваколлях Вяліка-Тырнава ўзыходзіць яшчэ да каменнага веку, першая ключавая дата ў гісторыі самага горада — 1185 г. Падчас паўстання балгарскія феадалы Пётр і Асень зрынулі візантыйскае валадарства і стварылі Другое Балгарскае царства.
У 1186—1393 тут была сталіца Другога балгарскага царства, месца каранавання балгарскіх цароў і рэзідэнцыя архіепіскапа, а з 1235 — балгарскіх патрыярхаў.
Пры кіраванні такіх цароў, як Іван Асень II (1218—1241), Іван Аляксандр (1331—1371) і Іван Шышман (1371—1393), горад стаў буйным рэлігійным і эканамічным цэнтрам на Балканах.
Купцы з Тырнава ўсталявалі гандлёвыя сувязі са шматлікімі еўрапейскімі гарадамі, у тым ліку з Генуяй і Венецыяй. Духоўнае, літаратурнае і мастацкае жыццё горада дасягнула небывалага росквіту. Сучаснікі ў сваіх захопленых апісаннях называюць Вяліка-Тырнава «каралевай гарадоў» і нават «другім пасля Канстанцінопаля».
Гарадскія сцены Тырнава ўсе ж не змаглі вытрымаць удару асманскіх заваёўнікаў. У 1393 Тырнава ўзялі туркі, горад быў спалены. Амаль усе помнікі эпохі росквіту культуры былі знішчаны. Але і ў гады турэцкага валадарства Тырнава заставаўся буйным эканамічным цэнтрам. Тутэйшыя купцы хутка наладзілі сувязі з найбуйнейшымі гарадамі Еўропы і Усходу.
Руска-турэцкія войны
[правіць | правіць зыходнік]
Тырнава двойчы займалі рускія падчас руска-турэцкіх войнаў: упершыню ў канцы жніўня 1810 года атрадам генерал-маёра Сабанеева, які ўступіў у горад без бою; другі раз — 25 чэрвеня 1877 года кавалерыяй з адной коннай батарэяй перадавога атрада генерала І. У. Гурко, з якой турэцкія войскі, якія займалі горад, абмяняліся толькі некалькімі гарматнымі выстраламі, а затым адступілі ва ўсходнім кірунку. Да пачатку студзеня 1878 года Тырнава з'яўляўся базай для аперацый рускіх войскаў у Сярэдняй Балгарыі і служыў ім галоўным складам.
Незалежная Балгарыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1879 годзе Тырнава была прынята першая, Тырнаўская канстытуцыя Балгарыі.
На 1893 год у горадзе было 12 800 жыхароў. Ад турэцкага насельніцтва, якое складала раней палову насельніцтва горада, да канца XIX стагоддзя ў Тырнава заставалася толькі 700 чалавек. Значная ў турэцкую эпоху прамысловасць Тырнава ў канцы XIX стагоддзя знаходзілася ў заняпадзе, толькі гандаль меў па-ранейшаму некаторае значэнне. У горадзе размешчана рэзідэнцыя мітрапаліта. Каля горада знаходзіцца манастыр Ляскавец з багаслоўскім вучылішчам.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Насельніцтва |
---|---|
1985 | 69 223 |
1992 | 67 540 |
2000 | 64 513 |
2005 | 66 228 |
2010 | 67 099 |
Насельніцтва горада паводле даных на 2011 год складае 73443 чалавек і працягвае расці[2] Паводле нацыянальнага і рэлігійнага складаў пераважная большасць — праваслаўныя балгары, а таксама туркі—мусульмане, як балгарамоўныя, так і тыя, што захоўваюць турэцкую мову, і цыганы.
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]
У старадаўняй частцы горада размешчана большая частка мясцовых музеяў, цікавасць сярод якіх уяўляюць Археалагічны музей, Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход», Музей новай і найноўшай гісторыі, Сарафкін дом, Дом-музей П. Р. Славейкава, заезны двор Стамбалова, заезны двор Хаджы Ніколі і іншыя[3].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размешчаны дзве буйныя навучальныя ўстановы — Велікатырнаўскі ўніверсітэт імя Св. Кірыла і Св. Мяфодзія [4], і ваенны ўніверсітэт імя Васіля Леўскага. Пры Велікатырнаўскім ўніверсітэце штогод праводзяцца трохтыднёвыя міжнародныя семінары па балгарыстыцы [5].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Стары горад — маляўнічае ядро горада, узнік у эпоху балгарскага Адраджэння не поўдні і захадзе ад узгорка Трапезіца. Архітэктурная своеасаблівасць горада складаецца ў тым, што шматлікія старадаўнія будынкі як бы навісаюць над Янтрай
- Крэпасць Царавец — былая рэзідэнцыя балгарскага цара і патрыярха.
- Квартал рамеснікаў — маляўнічы сярэднявечны квартал рамеснікаў пад пад крапасным узгоркам.
- Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
- Царква Сарака Велікамучанікаў — пахавальня некалькіх балгарскіх цароў, месца абвяшчэння незалежнасці Балгарыі ў 1908 годзе.
- Царква Святых Пятра і Паўла — маленькая царква XIII—XIV стст., у якой добра захаваліся фрэскі XIV—XVII стст.
- Царква Святых Канстанціна і Алены
- Царква Святых Кірыла і Мяфодзія
- Турэцкі канак — будынак, дзе ў 19 стагоддзі размяшчалася паліцыя.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Палтава, Украіна (з 1963 г.)
Ніш, Сербія (з 1973 г.)
Кракаў, Польшча (з 1975 г.)
Таледа, Іспанія (з 1983 г.)
Серэ, Грэцыя (з 1988 г.)
Асты, Італія (з 1989 г.)
Калонія Тавар, Венесуэла (з 1992 г.)
Цвер, Расія (з 1997 г.)
Охрыд, Паўночная Македонія (з 1998 г.)
Голдэн, Каларада, ЗША (з 2000 г.)
Шопран, Венгрыя (з 2002 г.)
Баёна, Францыя (з 2005 г.)
Бітала, Паўночная Македонія (з 2006 г.)
Ясы, Румынія (з 2006 г.)
Таршын, Мальта (з 2007 г.)
Цэтынэ, Чарнагорыя (з 2007 г.)
Задар, Харватыя (з 2008 г.)
Эль-Карак, Іарданія (з 2008 г.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Балдуін I Фландрскі (1171—1205) — славуты фламандскі феадал, які аб'яднаў пад сваім скіпетрам Фландрыю і Эно; крыжак, імператар Лацінскай імперыі. Памёр у Тырнаве.
- Грыгорый Цамблак (~1364—1419/1420) — дзеяч праваслаўнай царквы, мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі, мітрапаліт малдава-валашскі, пісьменнік.
Зноскі
- ↑ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
- ↑ Таблица на населението по постоянен и настоящ адрес област БЛАГОЕВГРАД община БАНСКО
- ↑ Город Велико-Тырново Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Афіцыйны сайт універсітэта Архівавана 31 студзеня 2016.
- ↑ Международен българистичен център Архівавана 14 чэрвеня 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цапенко М София. Тырново. Пловдив. — М., Искусство, 1972. (Серия «Города и музеи мира»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяліка-Тырнава