Шумен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Шумен
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Shumen from above.jpg
Краіна
Вобласць
Абшчына
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Калараўград
Плошча
136 358 000 квадратны метр
Вышыня цэнтра
184 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
89,7 тыс. чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 54
Паштовы індэкс
9700
Аўтамабільны код
H
Афіцыйны сайт
Шумен на карце Балгарыі
Шумен (Балгарыя)
Шумен
Цэнтр горада
Шуменская крэпасць

Шу́мен (балг.: Шумен), Шумла (турэцк.: Šumla) — эканамічны, транспартны, турыстычны і культурны цэнтр Паўночна-Усходняй Балгарыі, адміністрацыйны цэнтр Шуменскай вобласці і абшчыны Шумен. Знаходзіцца на двух берагах ракі Паройны, у 90 км на захад ад Варны. Насельніцтва горада — 89,7 тыс. жыхароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шумен — стары крапасны горад. Яго ўзнікненне і развіццё звязаны з яго крэпасцямі ва ўсходняй частцы Шуменскага плато. Вядомая Шуменская крэпасць будавалася 6 асноўных перыядаў: фракійскі, рымскі, ранневізантыйскі, перыяды Першага і Другога балгарскіх царстваў і асмана-турэцкі. Першае паселішча ў рэгіёне з'яўляецца каля XII стагоддзя да н.э.

Разам з Пліскай і Праславам, Шумен быў старабалгарскім умацаваннем з VII—X стагоддзяў, які развіўся ў феадальны горад з замкам і ўнутранай крэпасцю, з вялікай колькасцю цэркваў, майстэрняў (XII—XIV стагоддзя н.э.). Тут быў знойдзены надпіс цара Івана Шышмана (1371—1395 гг.), які сведчыць пра візіт цара ў Шумен.

Упершыню горад згадваецца як Сімеоніс у 1153 годзе арабскім падарожнікам аль-Ідрысі. У XII—XIV павеках Шумен быў значным ваенным, адміністрацыйным і эканамічным цэнтрам, пераўзыходзячы нават старую балгарскую сталіцу Праслаў.

У 1388 годзе горад патрапіў пад турэцкую ўладу. У 1444 годзе Шуменская крэпасць была ўзята і разбурана крыжакамі пад камандаваннем польска-літоўскага караля Уладзіслава ІІІ, але горад працягваў сваё развіццё каля падножжа Шуменскага плато.

Падчас руска-турэцкіх войнаў XVIII-XIX стагоддзяў ён быў пераўтвораны ў добра ўмацаваны ваенны горад з вялікім гарнізонам.

Шумен лічыцца культурнай сталіцай балгарскага нацыянальнага адраджэння ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта з'яўляецца звязана з інтэнсіўным эканамічным ростам горада. Падчас турэцкай валадарства Шумен быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам Дунайскага вілаета. Купцы з Шумена мелі свае канторы ў Стамбуле, Бухарэсце, Вене і Лейпцыгу. Горад ператварыўся ў адзін з асноўных цэнтраў апрацоўкі медзі і медных пасудзін, скуры і скураных вырабаў, якія прадаваліся за мяжу.

У сярэдзіне XIX стагоддзя нямецкі маршал Мольтке ўдзельнічаў ва ўмацаванні Шуменскай крэпасці. Паводле яго слоў, яна стала непрыступнай і туркі назвалі яе «Магілай няверных». Пяцідзесяцітысячны гарнізон практычна не прыняў ніякага ўдзелу ў час руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. Рускія вызваленчыя войскі ўвайшлі ў Шумен у ліпені 1878 года.

Пасля вызвалення Балгарыі ад Асманскай імперыі горад прыйшоў у заняпад з-за страты значэння на рынку рамеснікаў, перасялення туркаў з Шумена і з'яўлення параўнальна танных і высакаякасных заходніх тавараў.

Пасля прыгнечання венгерскага і польскага вызваленчых паўстанняў правадыры нацыянальна-вызваленчых рухаў эмігравалі ў Асманскую імперыю і знаходзіліся каля года менавіта ў Шумене на чале з кіраўніком венгерскай рэвалюцыі Лаяшам Кошутам. Тут некаторыя польскія арыстакраты прынялі іслам. У Шумен еўрапейская арыстакратыя прыўнесла свае норавы, еўрапейскую моду і культуру.

Упершыню ў Балгарыі тут прагучалі полька і мазурка, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя венгерскі эмігрант Міхай Шафран сфарміраваў першы балгарскі сімфанічны аркестр. У яго склад увайшлі першы балгарскі кампазітар і драматург Добры Войнікаў і першы драматург і пісьменнік Васіл Друмеў — будучы мітрапаліт Тырнаўскі, якой пазней скончыў Адэскую семінарыю. У Шумене адбылося і першае драматычнае прадстаўленне; быў заснаваны балгарскі культурны цэнтр, які меў бібліятэку і чытальную залу.


Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Насельніцтва
1985 100 050
1992 93 390
2000 94 489
2005 86 774
2010 86 824

Бягучы стан[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер Шумен — буйны прамысловы цэнтр. Прамысловасць ахоплівае чатыры асноўныя галіны: машынабудаванне, апрацоўку каляровых металаў, хімічную і харчовую прамысловасць.

У горадзе знаходзіцца піваварны завод «Шуменска піва», які належыць карпарацыі Carlsberg Group.

Таксама Шумен — вядомы вінаградарскі цэнтр. Але акрамя вінаграда, тут вырошчваюцца тэхнічныя і збожжавыя культуры, гародніна і садавіна.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Балгарыі