Дарогі інкаў
Дарогі інкаў (кечуа: Qhapaq Ñan) - Кхапак Ньан - Вялікая дарога) — сетка шматлікіх брукаваных дарог, пракладзеных на працягу некалькіх тысячагоддзяў індзейскімі цывілізацыямі ў Паўднёвай Амерыцы ў Андскім Рэгіёне: Калумбія, Эквадор, Перу, Чылі, як на прыбрэжных раўнінах і пустынях, так і ў гарах, праз скалы і цясніны, пры дапамозе навясных мастоў і ступеняў.
Галоўнымі будаўнікамі асноўных магістралей з'яўляліся інкі; спынена будаўніцтва было ў XVI стагоддзі ў сувязі з прыходам заваёўнікаў іспанцаў, якія не валодалі мясцовымі тэхналогіямі і былі не здольнымі нават падтрымліваць гэтыя дарогі ў належным стане.
Галоўнымі з'яўляліся чатыры дарогі, якія перасякалі крыжом (з цэнтрам у горадзе Куска ўсю Імперыю Інкаў). Працягласць самай доўгай дарогі складала не менш за 6600 кіламетраў (1200 ліг). Дарогі злучалі ўсе сталіцы правінцый, з кожнай выходзіла па некалькі шляхоў. На кожнай дарозе былі заезныя двары праз строга вызначаныя адлегласці, самі адлегласці адзначаліся межавымі слупамі і называліся топа ці тупу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Дакалумбавы культуры
- Сусветная спадчына ў Перу
- Імперыя Інкаў
- Эканоміка Інкаў
- Дасягненні Інкаў
- Гісторыя эканомікі
- Старажытны свет
- Гістарычныя дарогі і шляхі
- Геаграфія Калумбіі
- Геаграфія Эквадора
- Геаграфія Перу
- Геаграфія Балівіі
- Геаграфія Чылі
- Гісторыя Калумбіі
- Гісторыя Эквадора
- Гісторыя Перу
- Гісторыя Балівіі
- Гісторыя Чылі
- Сусветная спадчына ў Балівіі