Нацыянальны ўрад (1863—1864)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нацыянальны ўрад — вярхоўны орган улады, які дзейнічаў падчас паўстання 1863—1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай.

Часовы нацыянальны ўрад быў утвораны ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, з’яўляўся найвышэйшым органам выканаўчай улады ў часы паўстання 1863—1864 гадоў. 22 студзеня Часовы нацыянальны ўрад выдаў Маніфест пра пачатку паўстання, прыняў пастанову аб вызваленні сялян ад прыгону (пры ўмове падтрымкі паўстання). Урад прапанаваў Людвіку Мераслаўскаму заняць пасаду дыктатара паўстання. Але пасля дзвюх няўдалых сутычак з расійскімі войскамі ён падаў у адстаўку. Пасля пераходу ініцыятывы ў рукі «белых» Часовы нацыянальны ўрад быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад.

Нацыянальны ўрад быў адначасова і найвышэйшым заканадаўчым і выканаўчым органам улады паўстанцаў, была створана свая спецслужба, якая адказвала, сярод іншага, за збор падаткаў, працу тайнай пошты, цэнзуру прэсы.

Нацыянальны ўрад прыпыніў сваю дзейнасць 10 красавіка 1864 года ў выніку арышту апошняга дыктатара паўстання Рамуальда Траўгута.

Спіс кіраўнікоў Нацыянальнага ўрада (1863—1864)[правіць | правіць зыходнік]

Імя, прозвішча пасада Прыняў паўнамоцтвы Пакінуў пасаду Працягласць тэрміну на пасадзе
1 Стэфан Баброўскі старшыня Выканаўчага камітэта Часовага нацыянальнага ўрада 21 студзеня 1863 17 лютага 1863 27 дзён
- Людвік Мераслаўскі дыктатар паўстання 17 лютага 1863 11 сакавіка 1863 22 дні
- Марыян Лангіевіч дыктатар паўстання 11 сакавіка 1863 18 сакавіка 1863 7 дзён
- Стэфан Баброўскі, Агатон Гілер, Юзаф Каэтан Яноўскі члены Выканаўчага камітэта дыктатара 19 сакавіка 1863 20 сакавіка 1863 1 дзень
2 Стэфан Баброўскі старшыня Часовага нацыянальнага ўрада 21 сакавіка 1863 12 красавіка 1863 22 дня
3 Агатон Гілер старшыня Часовага нацыянальнага ўрада, ад 10 мая 1863 старшыня Нацыянальнага ўрада 12 красавіка 1863 23 мая 1863 41 дзень
4 Францішак Дабравольскі старшыня Нацыянальнага ўрада 23 мая 1863 9 чэрвеня 1863 17 дзён
5 Пятро Кабылянскі старшыня Нацыянальнага ўрада 9 чэрвеня 1863 10 чэрвеня 1863 1 дзень
6 Караль Маеўскі старшыня Нацыянальнага ўрада 14 чэрвеня 1863 17 верасня 1863 95 дзён
7 Францішак Дабравольскі старшыня Нацыянальнага ўрада 17 верасня 1863 17 кастрычніка 1863 30 дзён
8 Рамуальд Траўгут дыктатар Нацыянальнага ўрада 17 кастрычніка 1863 10 красавіка 1864 176 дзён
9 Аляксандр Вашкоўскі начальнік горада Варшава 12 красавіка 1864 19 снежня 1864 251 дзень
10 Браніслаў Бжэзінскі старшыня Нацыянальнага ўрада 20 красавіка 1864 кастрычнік 1864 невядома