Белыя (паўстанне 1863—1864 гадоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белыя
Ідэалогія кансерватызм
лібералізм
Лідары Леапольд Кроненберг
Анджэй Артур Замойскі
Караль Маеўскі
Вальдэмар Стажэнскі
Якуб Гейштар
Праціўнікі Flag of Russia.svg Расійская імперыя
«Чырвоныя»

Белыя (польск.: Biali) — палітычны лагер кансерватыўна-ліберальных землеўласнікаў, буржуазіі і інтэлігенцыі ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863—1864 гг.

У 1858 г. расійскі цар Аляксандр II даў дазвол на ўтварэнне Сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве, якое пад кіраўніцтвам Анджэя Замойскага імкнулася да ўсеагульнага скасавання паншчыны і замены яе на чынш альбо вызваленне прыгонных сялян. Вакол таварыства сканцэнтраваліся землеўласнікі і прамыслоўцы, якія дамагаліся ад цара вяртання Царству Польскаму палітычнай аўтаноміі, уласнай адміністрацыі і польскага войска, а таксама далучэння зямель, якія былі забраныя ў Царства — хацелі гэта вярнуць без узняцця ў недалёкай будучыні ўзброенага паўстання.

У адрозненне ад «чырвоных» «белыя» выступалі супраць узброеннага паўстання. Арыентуючыся на дапамогу ўрадаў заходніх дзяржаў, яны спадзяваліся шляхам палітітычных камбінацый дамагчыся ад царскага ўрада ўступак і аднаўлення Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. У Царстве Польскім «белыя» складаліся з буйной шляхты і гандлёва-фінансавай буржуазіі, на тэрыторыі беларука-літоўскіх губерняў, дзе буржуазія была развіта слаба, — амаль выключна з памешчыкаў. На польскіх землях «белыя» арганізацыйна аформіліся ў канцы 1861 г. Іх кіруючы орган знаходзіўся у Варшаве, і меў назву «Дырэкцыя». Арганізацыя ліберальных памешчыкаў на беларуска-літоўскіх землях як рэакцыя на дэмакратычны нацыянальна-вызваленчы рух пачала афармляцца ў 1860 г., пастаянны камітэт «белых» у Вільні створаны ў верасні 1862 г.

Баючыся, каб паўстанне 1863—1864 гг. не перарасло ў народную рэвалюцыю, «белыя» далучыліся да яго. 27 снежня (11 сакавіка) 1863 г. яны абвясцілі дыктатуру свайго стаўленіка М. Лянгевіча. Адначасова «белыя» захапілі паўстанцкую ўладу ў беларуска-літоўскіх губернях. Замест «чырвонага» Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі з прадстаўнікоў «белых» быў утвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Адпаведныя перамены былі праведзены і ў губернскіх (ваяводскіх) арганізацыях. «Белыя» сабатавалі правядзенне рэвалюцыйных пераўтварэнняў і прычыніліся да звужэння сацыяльнай базы і размаху паўстання. Паводле сведчання ўдзельніка падзей, «шляхце спадабаліся тытулы, і яна вельмі ахвотна прымала прызначэнні, але ахвяраваць часам і ўсім дарагім у жыцці для выканання прынятых на сябе абавязкаў, падвяргаць сябе ўсім небяспекам, звязаным з выкананнем, напрыклад, камісарскай пасады, яна па самой натуры сваей была няздатная. Наогул, кіраўнікі ваяводстваў былі баязліўцы і цяжкія, лятыя нягоднікі. Праехаць 15 верст здавалася такім панам чымсьці надзвычайным, весці прыстойную перапіску страха не смяротным прысудам»[1]. Не вытрымаўшы рэпрэсій царскіх улад, летам 1863 г. «белыя» сталі адыходзіць ад паўстання. У ліпені 1863 г. «чырвоныя» літоўска-беларускіх губерняў на чале з К. Каліноўскім зноў узялі ў свае рукі рэвалюцыйную ўладу. Царскі ўрад выкарыстаў часовы ўдзел памешчыкаў у паўстанні для аслаблення польскага землеўладання ў беларуска-літоўскіх губерняў. Галоўныя дзеячы «белых» у Царстве Польскім Л. Кроненберг, А. А. Замойскі, К. Маеўскі, на літоўска-беларускіх землях — гродзенскі губернскі маршалак шляхты В. Стажэнскі, Я. Гейштар, А. Аскерка, А. Яленскі і інш.

Зноскі

  1. Авейде, О. Показания и записки о польском восстании 1863 года / О. Авейде; АН СССР, Институт славяноведения; текст к печати подгот. В. Давыдова, О. Морозова. — М.: Изд-во АН СССР, 1961. — 663 с. — С 542. — (Восстание 1863 года: материалы и документы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]