Цэнтральны нацыянальны камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пячатка Цэнтральнага нацыянальнага камітэта

Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК; польск.: Komitet Centralny Narodowy, Centralny Komitet Narodowy, KCN) — тайны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстання 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць заканспіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасці на зямлю за выкуп, а таксама звярнуўся да яўрэяў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнага польскага грамадства. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі горада Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстання ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасня 1862 абвясціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкавання з боку ўсяго грамадства.

Дзейнасць ЦНК[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваны орган ЦНК — газета «Ruch». Згодна з Маніфестам 22 студзеня 1863 Цэнтральны Нацыянальны Камітэт абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам, дэкляраваў пачатак паўстання і вызваленне ад прыгону тых сялян, якія падтрымаюць паўстанне. Пасля падзення ў красавіку 1863 дыктатуры Марыяна Лангіевіча і пераходу ўлады ў рукі «белых» з 10 мая афіцыйна называецца Нацыянальны Урад (польск.: Rząd Narodowy).

Члены камітэту[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]