Перайсці да зместу

Наша ніва (1920)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Наша ніва»
Арыгінальная
назва
Наша Ніва
Тып газета
Галоўны рэдактар Уладзіслаў Знамяроўскі
Заснавана 28 кастрычніка 1920
Спыненне публікацый 20 снежня 1920
Мова беларуская
Галоўны офіс

«На́ша ні́ва» ― штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета дэмакратычнага кірунку. Другая газета з такою назвай, спроба аднаўлення аднайменнага выдання перыяду 1906—1915 гадоў. Выдавалася ў Вільні, на беларускай мове, у перыяд з 28 кастрычніка па 20 снежня 1920 года. Агулам выйшла 9 нумароў. Рэдактар — У. Знамяроўскі, з 3-га нумару.

Газета асвятляла падзеі, звязаныя з акупацыяй Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай яе падзелу між суседнімі дзяржавамі. Шмат увагі звяртала на палітычную будучыню Беларусі, на неад'емнасць права беларусаў на ўласную суверэнную дзяржаву. Пісала пра стварэнне Сярэдняй Літвы. Негатыўна выказвалася пра дзеянні С. Булак-Балаховіча.

Аўтары: М. Гарэцкі, К. Сваяк, Н. Арсеннева, І. Гумянок, С. Чараўнік, У. Знамяроўскі, Ярашэўскі, І. Мялешка.

Забаронена польскай вайсковай цэнзурай.

  • А. Ліс. «Наша ніва» [1920] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0141-9.