Наша праўда
Выгляд
| «Наша праўда» | |
|---|---|
| Тып | два разы ў тыдзень |
| Рэдактар | С. Татарын, Марыя Гічан, П. Кумпяк |
| Заснавана | 30 сакавіка 1927 |
| Спыненне публікацый | 24 верасня 1927 |
| Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | Вільня, Віленская вул. 12-6 |
«Наша праўда» — заходнебеларуская грамадска-палітычная газета орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася з 30 сакавіка да 24 верасня 1927 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы ў тыдзень. Рэдактары-выдаўцы: С. Татарын, з № 20 Марыя Гічан, з № 35 П. Кумпяк.