Неба (фільм, 2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
НебаM:
Постар фільма
Акцёрскі склад фільма «Неба».
Жанр ваенны фільм[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кінакампанія 3X[d] і Централ Партнершип[d]
Працягласць 110 хв.
Краіна
Мова руская
Год 18 лістапада 2021
IMDb ID 15815090
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Неба» — расійскі мастацкі фільм рэжысёра Ігара Капылова, які распавядае аб ваенных лётчыках у Сірыі. Прэм’ера адбылася ў Маскоўскім кінатэатры «Каро 11 Октябрь» 17 лістапада 2021 года.

Галоўныя героі фільма-расійскія ваенныя лётчыкі, якія апынуліся ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы восенню 2015 года. Карціна падрабязна паказвае інцыдэнт, звязаны з гібеллю ваеннага лётчыка падпалкоўніка Алега Пешкава. Пры гэтым стваральнікі фільма падкрэсліваюць, што імкнуліся стварыць зборныя вобразы без стоадсоткавай адпаведнасці рэаліям. Пешкаў стаў прататыпам асноўнага героя, падпалкоўніка Сошнікава, штурман Канстанцін Мурахцін — прататыпам капітана Мураўёва[1].

Фільм быў зняты пры падтрымцы Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Здымкі пачаліся ў Крыме ў кастрычніку 2020 года; у далейшым яны ішлі ў Сірыі, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Ліпецку, у тым ліку на дзеючых аб’ектах Міністэрства абароны Расіі[2][3][4]. Вытворчасцю фільма займалася кінакампанія «Трыіксмедыя» сумесна з Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі[5].

Перадпрэм‚ерны паказ адбыўся 14 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу[6]. Выхад фільма ў шырокі пракат быў намечаны на 7 кастрычніка 2021 года, пазней яго перанеслі на 18 лістапада 2021 года.

24 лістапада 2021 года адбыўся паказ фільма на авіябазе «Хмеймім»[7]. Вядома, што «Неба«ўключана ў пералік фільмаў, абавязковых да прагляду ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі[8].

Зноскі

  1. «Небо» летчика Пешкова. В России снимают фильм о сбитом турками бомбардировщике Су-24
  2. В Севастополе снимают фильм о Герое России Олеге Пешкове(недаступная спасылка)
  3. Стартовали съемки фильма «Небо» о летчике-герое Олеге Пешкове
  4. В новом году зрители увидят «Небо» и «Фронтовую любовь»
  5. Участникам форума "Армия" показали трейлер фильма "Небо" о российских летчиках в Сирии. ТАСС. Праверана 24 жніўня 2021.
  6. Летчики Ленинградской армии ВВС и ПВО в Санкт-Петербурге приняли участие в предпремьерном показе фильма «Небо» об истории военного летчика Олега Пешкова. mil.ru. Праверана 14 лістапада 2021.
  7. Премьеру фильма "Небо" о погибшем в Сирии летчике Пешкове перенесли на ноябрь. ТАСС. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  8. Министр обороны России генерал армии Сергей Шойгу провел селекторное совещание с руководящим составом Вооруженных Сил