Нейтрынная астрафізіка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нейтры́нная астрафі́зіка — раздзел астрафізікі, які вывучае фізічныя працэсы ў касмічных аб’ектах, што адбываюцца з удзелам нейтрына.

У Сусвеце адрозніваюць нейтрына: касмалагічныя (рэліктавыя)[en], зорныя і касмічныя нейтрына вялікіх энергій.

Рэліктавыя нейтрына знаходзіліся ў цеплавой раўнавазе з рэчывам на працягу ~1 с пасля пачатку расшырэння Сусвету. Гарачы газ рэліктавых нейтрына з таго часу астыў, цяпер яго тэмпература 1,9 К і сярэдняя энергія нейтрына ~5×10−4 эВ.

Зорныя нейтрына ўзнікаюць ад дзвюх крыніц. Зоркі ў стацыянарным стане атрымліваюць сваю энергію ад ядзерных рэакцый у асноўным т.зв. вадароднага цыкла (гл. тэрмаядзерныя рэакцыі). Па свяцільнасці Сонца можна вылічыць агульны паток нейтрына, які роўны 1,8×1038 нейтрына/с. Зоркі з масай, большай за масу Сонца ў 1,2—8 разоў, трансфармуюцца ў нейтронную зорку альбо чорную дзіру. Асноўны механізм выпрамянення энергіі на завяршальных стадыях эвалюцыі такіх зорак — выпрамяненне нейтрына, утвораных у ядзерных рэакцыях. Пры гравітацыйным калапсе зоркі з масай, роўнай дзвюм масам Сонца, каля 15 % усёй энергіі зоркі пераходзіць у энергію нейтрына. Энергія асобных нейтрына 10—12 МэВ, працягласць нейтрыннага імпульсу 10—20 с.

Касмічныя нейтрына вялікіх энергій утвараюцца ў касмічных аб’ектах у выніку сутыкнення касмічных прамянёў з ядрамі атамаў ці з фатонамі малых энергій.

Асноўныя галактычныя крыніцы нейтрына — падвойныя зоркі, маладыя абалонкі звышновых зорак, пульсары і чорныя дзіры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нейтрынная астрафізіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 277—278.
  • Зельдович Я. Б., Новиков И. Д. Релятивистская астрофизика. М., 1967.
  • Астрофизика космических лучей. 2 изд. М., 1990.
  • Новиков И. Д. Эволюция Вселенной. 3 изд. М., 1990.
  • Нейтринная астрофизика / В. С. Березинский // Физика космоса: Маленькая энциклопедия / Редкол.: Р. А. Сюняев (Гл. ред.) и др. — 2-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1986. — 70 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]