Перайсці да зместу

Немцы ў Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Немцы ў Латвіі (лат.: vācbaltieši) — этнічная меншасць, з XII стагоддзя пражывала ў Латвіі. На пачатак 2016 года на тэрыторыі рэспублікі пражывае 5197 этнічных немцаў.

Немцы ў Прыбалтыцы з'явіліся ў XII стагоддзі ў ходзе рассялення немцаў на усход. Немцы ў Прыбалтыку пранікалі як купцы і рыцары-заваёўнікі Лівонскага ордэна, склаўшы пасля клас дваран і памешчыкаў Латвіі.

Пасля 1-й сусветнай вайны (1914-1918) у Латвіі адбылася аграрная рэформа і нямецкія памешчыкі страцілі кантроль над зямельнымі ўладаннямі. Пасля гэтага пачалася масавая эміграцыя немцаў з Латвіі ў Нямеччыну[1]. У выніку рэпатрыяцыі, арганізаванай у 1939-1940 гадах, колькасць нямецкага насельніцтва ў Латвіі рэзка скарацілася[2]. Пасля 1941 года вялікая колькасць этнічных немцаў было выселена савецкімі ўладамі ў аддаленыя раёны Сібіры, Казахстана і Сярэдняй Азіі; пасля 1956 года многія з іх вярнуліся ў месцы свайго пастаяннага пражывання[3].

На 1 студзеня 2016 года ў Латвіі пражывае 5197 этнічных немцаў[4].

Зноскі

  1. The main issues confronting the minorities of Latvia and Eesti (1922).
  2. Германско-латвийский договор о репатриации.
  3. {{{загаловак}}}. — 2005.
  4. Latvijas iedzīvotāju sadalījums pēc nacionālā sastāva un valstiskās piederības(недаступная спасылка). Управление по делам гражданства и миграции (30 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 25 лютага 2017.