Непазіцыйная сістэма злічэння

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Непазіцы́йная сістэ́ма злічэ́ння - сістэма злічэння, ў якой пры запісы лікаў кожная лічба мае адну фіксаваную вагу, незалежна ад пазіцыі. Значэнне, якое перадае пэўная камбінацыя лічбаў, роўнае, такім чынам, простай суме вагаў усіх лічбаў.

Унарная сістэма злічэння[правіць | правіць зыходнік]

Найпрасцейшая і, відаць, найстаражытнейшая з усіх сістэм злічэння - унарная. Такая сістэма ўжывае ўсяго адну лічбу, і лік, які запісаны ў гэтай сістэме, вызначаецца шляхам падлічэння колькасці лічбаў. Напрыклад, калі ў якасці лічбы ўжываецца знак |, то лік 6 будзе запісаны як ||||||. Галоўны недахоп гэтай сістэмы - цяжкасць запісу і (асабліва) чытання нават адносна невялікіх лікаў (большых за 5).

Унарную сістэму злічэння можна адносіць як да непазіцыйных, так і да пазіцыйных сістэм злічэння (з асновай 1).

Рымская сістэма злічэння[правіць | правіць зыходнік]

Рымская сістэма злічэння, якая ужываецца дагэтуль, хоць і не так шырока, як дзесятковая, з'яўляецца прыкладам непазіцыйнай сістэмы злічэння, у якой лічбамі з'яўляюцца лацінскія літары I (1), V (5), X (10), L (50), C (100), D (500) і M (1000). Рымскімі лічбамі традыцыйна нумаруюць стагоддзі, дынастычныя нумары манархаў і інш.

Грэчаская сістэма злічэння[правіць | правіць зыходнік]

Грэчаская сістэма злічэння, ад якой паходзіць і старажытнаруская cістэма злічэння, з'яўляецца яскравым прыкладам алфавітнай сістэмы злічэння, гэта значыць такой сістэмы, у якой лічбамі з'яўляюцца літары алфавіта, прычым меншай (бліжэйшай да пачатку алфавіта) літары адпавядае меншы лік.

Егіпецкая сістэма злічэння[правіць | правіць зыходнік]