Пазіцыйная сістэма злічэння
Выгляд
| Сістэмы злічэння ў культуры | |
|---|---|
| Інда-арабская сістэма злічэння | |
| Арабская Індыйская Тамільская Бірманская |
Кхмерская Лаоская Мангольская Тайская |
| Усходнеазіяцкія сістэма злічэння | |
| Кітайская Японская Сучжоу Карэйская |
В'етнамская Лічыльныя палачкі |
| Алфавітныя сістэмы злічэння | |
| Абджадыя Армянская Арыябхата Кірылічная |
Грэчаская Эфіопская Яўрэйская Катапаядзі |
| Іншыя сістэмы | |
| Вавілонская Егіпецкая Этруская Рымская |
Аттычная Кіпу Майская |
| Пазіцыйныя сістэмы злічэння | |
| Дзесятковая сістэма злічэння (10) | |
| 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 12, 16, 20, 60 | |
| Нега-пазіцыйная сістэма злічэння | |
| Сіметрычная сістэма злічэння | |
| Змешаныя сістэмы злічэння | |
| Сістэма злічэння Фібаначчы | |
| Непазіцыйныя сістэма злічэння | |
| Адзінкавая (унарная) сістэма злічэння | |
| Спіс сістэм злічэння | |
Пазіцы́йная сістэ́ма злічэ́ння - сістэма злічэння, у якой вага лічбаў залежыць ад пазіцыі, якую яны займаюць. Гэта пазіцыя называецца разрадам і нумаруецца справа налева:
| 4 | 8 | 3 | 9 | 7 | 1 | |
| № разрада: | 6 | 5 | 4 | 3 | 2 | 1 |
Значэнне, n-разраднага ліка ў пазіцыйнай сістэме вызначаецца як сума вагаў кожнай лічбы, а вага кожнай лічбы ёсць здабытак базавай вагі гэтай лічбы і вагі адпаведнага разрада:
У дзесятковай сістэме злічэння ўжываюцца дзесяць лічбаў, базавыя вагі якіх - ад 0 да 9. Вагі разрадаў вызначаюцца наступным чынам:
| № разрада (i) | вага разрада (di) |
|---|---|
| 1 | 1 |
| 2 | 10 |
| 3 | 100 |
| 4 | 1000 |
| ... | ... |
| n | 10n-1 |
Такім чынам, напрыклад лік 4635 можна прадставіць як 4*1000+6*100+3*10+5*1.
Акрамя дзесятковай, ужываюцца таксама наступныя пазіцыйныя сістэмы злічэння:
- двайковая (бінарная) – ужываецца ў вылічальнай тэхніцы
- шаснаццаткавая – ужываецца для больш кампактнага запісу двайковых лікаў.