Нестар Артыгоса
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Нестар Эсек’ель Артыгоса | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1984[1][1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Не́стар Эсек’е́ль Артыго́са (ісп.: Néstor Ezequiel Ortigoza; нар. 7 кастрычніка 1984, Сан-Антоніа-дэ-Падуа, Аргенціна) — парагвайскі футбаліст, нападнік аргенцінскага клуба «Расарыа Сентраль» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў 2004 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс». У 2005 годзе на невялікі час на правах арэнды далучыўся да «Нуэва Чыкага». У 2007 годзе стаў важным іграком клуба «Аргенцінас Хуніярс». У 2009 годзе стаў ключавым футбалістам каманды, пасля прызначэння Клаўдзіа Боргі на пасаду галоўнага трэнера клуба. Разам з клубам Нестар у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Аргенціны сезону Клаусуры. У чэмпіёнскім сезоне Артыгоса згуляў 17 матчаў з 19 і забіў 3 мячы, з’яўляючыся пры гэтым капітанам.
У 2011 годзе за 2,2 млн долараў ігрок перайшоў у склад «Сан-Ларэнса», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У ліпені 2012 года падпісаў аднагадовы кантракт арэнды з эмірацкім клубам «Эмірэйтс», пасля чаго вярнуўся ў аргенцінскі клуб, з якім атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс у 2014 годзе.
У ліпені 2017 года стаў іграком парагвайскага клуба «Алімпія». У студзені 2018 года вярнуўся ў Аргенціну, далучыўшыся да «Расарыа Сентраль».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Праз свайго бацьку футбаліст атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Парагвая, у якую яго запрасіў Херарда Марціна.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Аргенцінас Хуніярс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2010 (к)
«Сан-Ларэнса»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2013 (і)
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2014
- Уладальнік Суперкубка Аргенціны: 2015
«Расарыа Сентраль»:
- Уладальнік Кубка Аргенціны: 2018
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нестар Артыгоса
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Парагвая
- Ігракі зборнай Парагвая па футболе
- Ігракі ФК Расарыа Сентраль
- Ігракі ФК Алімпія Асунсьён
- Ігракі ФК Сан-Ларэнса
- Ігракі ФК Эмірэйтс
- Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс
- Ігракі ФК Нуэва Чыкага