Оскар Кардоса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Оскар Кардоса
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Оскар Рэнэ Кардоса
Нарадзіўся 20 мая 1983(1983-05-20)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Парагвая Парагвай
Рост 193 см
Вага 87 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Парагвая Лібертад
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Сцяг Парагвая (1990—2013) 3 Лютага 34 (20)
2004—2006 Сцяг Парагвая (1990—2013) Насьяналь 63 (22)
2006—2007 Сцяг Аргенціны Ньюэлс Олд Бойз 33 (21)
2007—2014 Сцяг Партугаліі Бенфіка 175 (112)
2014—2016 Сцяг Турцыі Трабзанспор 50 (25)
2016—2017 Сцяг Грэцыі Алімпіякос 22 (3)
2017— Сцяг Парагвая Лібертад 71 (33)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006— Сцяг Парагвая Парагвай 51 (11)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (ісп.: Óscar René Cardozo Marín; нар. 20 мая 1983, Хуан-Эўлохіа-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клуба «Лібертад» і нацыянальнай зборнай Парагвая. Двойчы абіраўся як найлепшы футбаліст года ў Парагваі (2006 і 2009).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Да 2006 года Оскар гуляў у розных парагвайскіх клубах. У другой палове 2006 года ён перайшоў у аргенцінскі «Ньюэлс Олд Бойз» за 1,2 млн долараў ЗША. За першы сезон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз Футбаліста года ў Парагваі.

20 чэрвеня 2007 года Оскар перайшоў у «Бенфіку» за 9,1 млн еўра за 80% правоў на іграка. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе і стаў лепшым бамбардзірам клуба з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сезоне 2009/10 забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бенфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 года. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сезон у Лізе Еўропы, падзяліўшы з Клаўдзіа Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.

4 жніўня 2014 года «Бенфіка» абвясціла пра пераход іграка ў турэцкі «Трабзанспор» за 5 млн еўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн еўра ў залежнасці ад вынікаў гульні футбаліста[3]. 31 жніўня 2016 года перайшоў у грэчаскі «Алімпіякос», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У чэрвені 2017 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком клуба «Лібертад»[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Свой першы матч за зборную Парагвая Кардоса правёў 7 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Аўстраліі. 5 сакавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Мексікі забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Бенфіка»:

«Алімпіякос»:

Зноскі

  1. http://www.tff.org/Default.aspx?pageId=30&kisiId=1722417
  2. Óscar Cardozo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Comunicado Архівавана 8 жніўня 2014.. CMVM.
  4. Оскар Кардосо перешел в «Либертад». by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]