Новаапостальская царква
Выгляд
Новаапо́стальская царква́ — міленіястычная дэнамінацыя, якая вылучылася з Каталіцкай апостальскай царквы ў Германіі ў 1863 годзе ў выніку схізмы. У канцы XIX стагоддзя дзейнічала таксама ў Нідэрландах.
Асноўнымі ідэямі новаапостальскага вучэння ёсць прэміленіялізм і другое прышэсце. Большасць астатніх дактрынаў супадаюць з хрысціянскімі, найболей з пратэстанцкімі (асабліва літургія), у той час як іерархія і арганізацыя параўнальная з рыма-каталіцкай царквой.
Новаапостальская царква лічыць сябе ўзноўленай прадаўжальніцай ранняй царквы, а сваіх лідараў — наступнікамі дванаццаці апосталаў. У пэўных аспектах гэтае вучэнне падобнае да рэстаўрацыянізму.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Новаапостальская царква ў Рэспубліцы Беларусь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новаапостальская царква
- Новаапостальская царква ў Беларусі (руск.)
- Міжнародная старонка Новаапостальскай царквы (англ.)