Новапалескае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Новапалескае вадасховішча)
Новапалескае | |
---|---|
Каардынаты: 51°56′27,50″ пн. ш. 28°17′35,50″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,7 км² |
Аб'ём | 0,0022 км³ |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Год напаўнення | 1986 |
Новапалескае — вадасховішча ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Каросцінка, прыкладна за 1,3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Новае Палессе.
Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 0,7 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,6 км. найбольшая глыбіня 4,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 2,2 млн м³. Найбольшыя ваганні ўзроўню вады да 2,1 м. Вадасховішча наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Каросцінка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 360.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)