Новасібірскі тралейбус
Новасібірскі тралейбус (руск.: Новосибирский троллейбус) — тралейбусная сістэма ў г.Новасібірск, дзейнічае з 6 лістапада 1957 года. З 1984 года пачалася эксплуатацыя тралейбусных цягнікоў з дзвюх машын ЗіУ-682. Пасля Ленінграда Новасібірск стаў другім у СССР горадам па колькасці цягнікоў з тралейбусаў ЗіУ-682.
У 2013 годзе ў горадзе дзейнічалі 14 маршрутаў тралейбуса (№ 2, 4, 5, 7, 8, 10, 13, 22, 23, 24, 26, 29, 35, 36). Частка з іх праходзяць толькі ў правабярэжнай частцы горада, частка — толькі ў левабярэжнай, а частка — звязваюць паміж сабой абодва берагі Обі.
Тралейбусны парк прадстаўлены машынамі савецкай, расійскай і беларускай вытворчасці. У 2011—2012 гадах у эксперыментальным рэжыме выпрабоўваліся тралейбусы, абсталяваныя сістэмай аўтаномнага ходу на літый-іённых акумулятарах, якія вырабляюцца заводам «Ліятэх». Гэты эксперымент скончыўся разам з банкруцтвам «Ліятэха». У 2022 годзе было вырашана аднавіць выпрабаванні на гарадскіх вуліцах тралейбусаў з аўтаномным ходам — на гэты раз з УТТЗ-6241.01 «Гаражанін».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |