Новая Тавалжанка
Выгляд
Сяло
Новая Тавалжанка
| ||||||||||||||||||||
Новая Тавалжанка (руск.: Новая Таволжанка) — сяло ў Шабекінскім раёне Белгародскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новатавалжанскага сельскага паселішча. Сяло размешчана за 8 км на паўднёвы захад ад горада Шабекіна, каля мяжы з Украінай, на паўднёвым усходзе вобласці (заходні бераг ракі Тавалжанка). Чыгуначная станцыя Нежэгаль Паўднёва-Усходняй чыгункі на аднапуцявой цеплавознай лініі Белгарад — Куп’янск (ад станцыі адыходзіць ветка на Шабекіна, раней таксама дзейнічала яшчэ адна — да станцыі Боткіна). Насельніцтва — 5268 чалавек (2021). Упершыню сяло згадваецца ў 1669 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]