Нохман Гіршавіч Гурэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нохман Гіршавіч Гурэвіч
Народны камісар гандлю БССР
15 сакавіка 1933 — 1937
Папярэднік Аўгуст Янавіч Балцін
Пераемнік Уладзімір Рыгоравіч Ванееў

Нараджэнне 1895
Смерць 1937
Партыя
Член у
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Нохман Гіршавіч Гурэвіч (1895, в. Чараўня, цяпер Старадубскі раён, Бранская вобласць, Расія — 1937 (?), Менск, НКУС) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і рабочага. У 1918—1920 гадах у Чырвонай арміі, уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР. З 1933 года[1] па 1937 год — наркам унутранага гандлю БССР.

Арыштаваны 17 ліпеня 1937 года ў Менску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 30 кастрычніка 1937 года як «член тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» і за «падрыўную дзейнасць» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Дата смерці дакладна невядома. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 жніўня 1957 года. Асабовая справа Г. № 10795-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 15 сакавіка 1933 г. «Аб прызначэнні т. Гурэвіча Н. Г. Народным Камісарам забяспечання БССР» // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1933. — № 12. — С. 11—12.