Уладзімір Рыгоравіч Ванееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Рыгоравіч Ванееў
Уладзімір Рыгоравіч Ванееў.jpg
Старшыня Мінскага гарсавета
кастрычнік 1937 — жнівень 1938
сцяг
Наркам гандлю БССР
жнівень 1938 — сакавік 1941
Папярэднік: Нохім Гурэвіч
сцяг
Намеснік старшыні СНК БССР
сакавік 1939 — сакавік 1941
сцяг
3-ці сакратар ЦК КП(б)Б
26 сакавіка 1941 — 12 кастрычніка 1941
Папярэднік: Рыгор Эйдзінаў
Пераемнік: Уладзімір Малін
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 6 жніўня 1896(1896-08-06)
в. Шчыпічоўшчына Кацельніцкі раён Вяцская губерня
Смерць: 12 кастрычніка 1941(1941-10-12) (45 гадоў)
каля г. Вязьмы Смаленскай вобласці
 
Узнагароды:

Ордэн Леніна

Уладзімір Рыгоравіч Ванееў (6 жніўня 1896, в. Шчыпічоўшчына Кацельніцкі раён Вяцская губерня — 12 кастрычніка 1941) — адзін з арганізатараў падпольнай барацьбы і партызанскага руху ў Беларусі, дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню трапіў на фронт падчас першай сусветнай у 1915 годзе, ваяваў на Заходнім фронце[1]. На сабе адчуў усе нягоды вайны, захапіўся ідэямі марксізму, трапіў у спіс «палітычна ненадзейных» байцоў. У лютым 1917 года ў акопах пад Бабруйскам ён даведаўся аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі і з гэтага моманту актыўна ўключыўся ў палітычнае жыццё краіны. Вёў сярод салдат актыўную прапаганду ідэй бальшавізму. У пачатку 1918 года ўступіў у партыю, удзельнічаў у грамадзянскай вайне[1].

У 1921 годзе вяртаецца ў родную вёску і арганізоўвае там камуністычную ячэйку з парабкаў і беднаты. Быў абраны старшынёй Кацельнічскага гарсавета. Паступіў у Прамысловую акадэмію у Маскве, але скончыць навучанне не атрымалася — у 1933 годзе яго прызначылі начальнікам палітаддзела саўгаса ў Заходне-Сібірскім краі.

Член ЦВК СССР у 1927-29. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года[1].

У 1937 годзе па распараджэнні ЦК ВКП(б) прызначаны на пасаду старшыні Мінскага гарадскога савета[1]. Многае зрабіў для добраўпарадкавання сталіцы, часта бываў на важных будаўнічых аб'ектах, у цэхах, бальніцах і школах . У гэтым жа годзе становіцца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Кіруе будаўніцтвам абарончых рубяжоў і ваенных прадпрыемстваў. У жніўні 1938 года прызначаны на пасаду наркама гандлю БССР, з сакавіка 1939 намеснік старшыні СНК БССР[1].

З сакавіка 1941 года — сакратар ЦК КП(б)Б[1]. Займаўся мабілізацыяй ваеннаслужачых, арганізацыяй эвакуацыі насельніцтва, вывазам у тыл дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і абсталявання. Пасля таго як пад націскам фашыстаў давялося пакінуць Мінск, працягваў займацца гэтым у Магілёве, Віцебску, Гомелі.

Ванееў стаяў ля вытокаў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго рэкамендацый у тыл праціўніка былі адпраўленыя будучыя буйныя арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху: Корж, Бумажкоў, Маркаў, Шмыроў, Кляшчоў[2] і многія іншыя.

23 ліпеня 1941 года быў прызначаны брыгадным камісарам, членам Ваеннага савета 19-й арміі(руск.) бел. Заходняга фронту[1] і ўдзельнічаў у абарончых баях пад Віцебскам, Смаленскам, Вязьмай. Трапіў у акружэнне. Пры прарыве варожага кольца быў на чале адной з ударных груп. 12 кастрычніка 1941 года, калі прарыў быў амаль завершаны, яго жыццё абарвалася — адважны камандзір загінуў у баі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

16 верасня 1943 года за заслугі ў арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Уладзімір Ванееў пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Уладзіміра Ванеева названы вуліца і плошча ў Мінску[1][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Ванеев Владимир Григорьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  2. «Партией призванный», С.Родионов (руск.) 
  3. Улица Ванеева на Официальный интернет-портале Минского горисполкома (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]