Нукуфетау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нукуфетау
тувалу: Nukufetau
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3,1 км²
Насельніцтва597 чал.
Шчыльнасць насельніцтва192,58 чал./км²
Размяшчэнне
8°00′ пд. ш. 178°30′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Нукуфетау (Тувалу)
Нукуфетау
Нукуфетау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нукуфетау (на мове тувалу Nukufetau) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча сушы - 3,1 км². Насельніцтва - 597 чал. (2017 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нукуфетау размешчаны ў 106 км на паўночны захад ад Фунафуці. Ён мае незвычайную прамавугольную форму і складаецца з 32 - 37 каралавых астравоў і рыфу, якія атачаюць шырокую лагуну. У адрозненні ад большасці іншых атолаў і астравоў Тувалу, Нукуфетау мае падыходы да сушы з боку акіяна і праход Тэафуоне ў заходняй частцы, па якому ў лагуну могуць заходзіць вялікія караблі.

Ва ўсходняй частцы атола захаваліся першародная флора і калоніі марскіх птушак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Насельнік Нукуфетау, 1831 г.

Нукуфетау быў населены палінезійцамі ў першай палове 2 тысячагоддзя да н. э. У 1819 г. быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі.

У 1891 г. усталяваны брытанскі пратэктарат.

У гады II Сусветнай вайны атол прыцягнуў увагу амерыканскіх ваенных. У 1943 г. яны пабудавалі на ім аэрадром і ўмацавалі праход Тэафуоне. На Нукуфетау хавалі загінулых амерыканскіх лётчыкаў.

У пасляваенны перыяд атол развіваўся як база рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. У 1978 г. Нукуфетау увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва жыве ў вёсцы Сававе на паўднёвым захадзе атола. У 2004 г. мелася 118 сямейных гаспадарак. Галоўныя эканамічныя заняткі - рыбалоўства і гандаль.

На востраве Матулала захаваліся рэшткі амерыканскага ваеннага аэрадрома, які ў нашы дні не выкарыстоўваецца.

У Сававе ёсць пачатковая школа і гасцявы дом з двума нумарамі для турыстаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]