Тувалу (астравы)
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні дзяржава Тувалу і народ Тувалу. |
Тувалу | |
---|---|
англ. Tuvalu | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 9 |
Найбуйнейшы востраў | Нуі |
Агульная плошча | 26 км² |
Найвышэйшы пункт | 4,6 м |
Насельніцтва | 10 544 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 405,54 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°31′ пд. ш. 179°13′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Тувалу (Tuvalu) — група з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзяць у склад дзяржавы Тувалу. Да 1975 г. мела афіцыйную назву астравы Эліс (Ellis Islands). Агульная плошча 26 км².
Атолы і астравы
[правіць | правіць зыходнік]- Атол Фунафуці
- Атол Нуі
- Атол Нанумеа
- Атол Нукуфетау
- Атол Нукулаэлаэ
- Атол Ваітупу
- Востраў Нануманга
- Востраў Ніўтао
- Востраў Ніўлакіта
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна паданням тубыльцаў, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу былі населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.
У 1568 г. іспанскі мараплавец Альвара Менданья дэ Нейра адкрыў адзін з астравоў (відавочна, атол Нуі). Астатнія астравы былі адкрытыя еўрапецамі на працягу 1819 - 1827 гг. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс.
У 1892 г. над астравамі быў усталяваны брытанскі пратэктарат.
У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу ("дзевяць разам" - па колькасці астравоў і атолаў).
1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.
Прырода і геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Усе астравы і атолы Тувалу маюць каралавае паходжанне, таму яны вельмі нізкія, схільныя да воднай і ветранай эрозіі. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м і знаходзіцца на востраве Ніўлакіта.
Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².
Сталых вадацёкаў няма.
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў - 3000 мм у год. Аднак большасць даджоў прыходзіцца на поўдзень. Акрамя таго, вылучаецца засушлівы сезон Tau-o-lalo з мая па кастрычнік.
Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32 °C.
Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.
Флора прадстаўлены панданусам, папарацямі, травамі, рознымі свойскімі раслінамі. Асаблівае месца сярод іх займае какосавая пальма.
Наземная фаўна надзвычай бедная - пацукі, кажаны, крабы. Акрамя таго, на астравах гняздуюцца марскія птушкі.
Астравам пагражае глабальнае пацяпленне, якое можа прывесці да падняцця ўзроўню акіяна і далейшаму затапленню сушы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Астравы Тувалу Архівавана 21 лютага 2011. (англ.)