Тувалу
| У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні астравы Тувалу і тувалу, народ. |
| Тувалу | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Tuvalu | |||||
| |||||
| Гімн: «Tuvalu mo te Atua (Тувалу для Усемагутнага)» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці | 1 кастрычніка 1978 | ||||
| Афіцыйная мова | тувалу, англійская | ||||
| Сталіца | атол Фунафуці | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Кароль Генерал-губернатар |
Карл III Тафіга Фалані |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 26 км² (191-я ў свеце) | ||||
| • % воднай паверхні | 0 | ||||
| Насельніцтва Тувалу | |||||
| • Ацэнка | 10 544 чал. (224-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 468 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2010) | 36 млн дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 3 400 дол. | ||||
| Назвы жыхароў | тувалу | ||||
| Валюта | долар Тувалу | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tv | ||||
| Код ISO | TV | ||||
| Код МАК | TUV | ||||
| Тэлефонны код | +688 | ||||
| Часавы пояс | UTC+12 | ||||
| Аўтамабільны рух | злева[d][1] | ||||
Тува́лу (англ.: Tuvalu) — малая астраўная дзяржава на аднайменных астравах у Ціхім акіяне. Агульная плошча — 26 км². Насельніцтва — 10544 чал. (2011 г.). Сталіца — атол Фунафуці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна паданням, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу была населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.
Адкрыццё астравоў еўрапейскімі мараплаўцамі расцягнулася ад 1568 г. да 1827 г. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс. Аднак з-за таго, што тут не было каштоўных прыродных рэсурсаў, еўрапейская каланізацыя пачалася адносна поздна. У 1862 і 1865 гг. некалькі сот тубыльцаў стала ахвярай перуанскіх гандляроў рабамі. З 1862 г. сярод астравіцян пачалі сяліцца міссіянеры і прадстаўнікі гандлёвых кампаній.
У 1892 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1916 г. была створана калонія Астравы Гілберта і Эліс.
Пад час II Сусветнай вайны на астравах Тувалу базіраваліся амерыканскія ваенныя, якія вялі баявыя дзеянні з японцамі, што захапілі суседнія астравы Гілберта. Гэта паспрыяла далейшаму пранікненню еўрапейскай культуры ў асяроддзе астравіцян.
У 1974 г. мясцовае насельніцтва прагаласавала за аддзяленне ад астравоў Гілберта, дзе пазней была створана дзяржава Кірыбаці. У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу («дзевяць разам» — па колькасці адзіночных астравоў і атолаў). Была створана асобная калонія з шырокім правам на самакіраванне.
1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.
5 верасня 2000 г. Тувалу атрымала членства ААН.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Складаецца з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна, якія маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м.
Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3000 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C. Трапічныя цыклоны часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Агульная колькасць — 10544 чал. (2011 г.). Усё насельніцтва складае адзіную нацыю тувалуанцаў (Tuvaluans). Аднак большасць жыхароў мае палінезійскае паходжанне і складае этнас — тувалу. Насельнікі атола Нуі — маюць мікранезійскае паходжанне і складаюць самастойную этнічную групу (каля 4 %). Усяго некалькі тувалуанцаў — выхадцы з краін Еўропы і Азіі.
Узроставая і полавая структура (2005 г.):
- 0-14 гадоў: 30,8 % (мужчыны 1823/жанчыны 1756)
- 15-64 гадоў: 64,2 % (мужчыны 3620/жанчыны 3847)
- 65 і болей гадоў: 5,1 % (мужчыны 229/жанчыны 361)
У сярэднім, на 1 жанчыну прыходзілася 0,95 мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця — 68,01 гадоў, у тым ліку мужчын — 65,79 гадоў, жанчын — 70,33 гадоў (2005 г.).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тувалу- Астравы Тувалу Архівавана 21 лютага 2011.
- Энцыклапедыя нацый