Нусмір Фаіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Нусмір Фаіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Nusmir Fajić
Нарадзіўся 12 студзеня 1987(1987-01-12)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Рост 191 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Босніі і Герцагавіны Вележ
Нумар 16
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2008 Сцяг Босніі і Герцагавіны Звіезда (Градачац)
2008 — 2009 Сцяг Босніі і Герцагавіны Рудар (Прыедар)
2009 — 2011 Сцяг Босніі і Герцагавіны Траўнік 42 (16)
2011 — 2012 Сцяг Славеніі Мура 05 (Мурска-Собата) 49 (25)
2013 — 2014 Сцяг Славеніі Марыбар 43 (20)
2015 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 8 (1)
2015 Сцяг Босніі і Герцагавіны Віцез 6 (1)
2016 Сцяг Кітая Сіньцзян Цяньшань Леапард 21 (9)
2017 Сцяг Румыніі КСУ (Краёва) 5 (0)
2017 — 2018 Сцяг Босніі і Герцагавіны Крупа 19 (7)
2018 — Сцяг Босніі і Герцагавіны Вележ (Мостар)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.


Нусмір Фаіч (басн.: Nusmir Fajić; нар. 12 студзеня 1987, Босанска-Крупа, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, нападнік клуба «Вележ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы «Градзіна Срэбранік», пазней выступаў за розныя клубы Босніі і Герцагавіны. У чэрвені 2011 перайшоў у славенскі клуб «Мура 05» (Мурска-Собата). За два сезоны ў «Муры» Фаіч забіў 27 галоў у 57 матчах ва ўсіх турнірах.

У студзені 2013 года перайшоў у склад вядучага клуба Славеніі — «Марыбара». У складзе «Марыбара» двойчы выйграў чэмпіянат і Суперкубак Славеніі і адзін раз стаў уладальнікам Кубка Славеніі. Правёў у розных турнірах (чэмпіянат і Кубак Славеніі, Ліга Еўропы і Ліга Чэмпіёнаў УЕФА) за «Марыбар» 57 матчаў, забіў 24 галы.

У сезоне 2014/15 страціў месца ў аснове «Марыбара». У выніку, у лютым 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама» — пераважна толькі выхадзіў на замену, а з чэрвеня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі. 7 ліпеня 2015 года кантракт з мінскім клубам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[3].

У верасні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Віцез». У 2016—2017 гуляў за кітайскі «Сіньцзян Цяньшань Леапард» і румынскі КСУ, пасля перайшоў у баснійскую «Крупу». У ліпені 2018 года перабраўся ў клуб другога баснійскага дывізіёна «Вележ» з Мостара.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Славеніі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Славеніі: 2011/12
  • Сцяг Славеніі Уладальнік Кубка Славеніі: 2013
  • Сцяг Славеніі 01Чэмпіён Чэмпіён Славеніі (2): 2012/13, 2013/14
  • Сцяг Славеніі Уладальнік Суперкубка Славеніі (2): 2013, 2014

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]