Нусрат Агзамавіч Парпіеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нусрат Агзамавіч Парпіеў
Дата нараджэння 14 верасня 1931(1931-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 2021(2021-07-27) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера неарганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Альма-матар

Нусрат Агзамавіч Парпіеў[1] (14 верасня 1931[2], Ташкент — 27 ліпеня 2021[3]) — савецкі і ўзбецкі хімік, прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана, акадэмік Акадэміі навук Узбекістана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе і аспірантуру МДУ ў 1956 годзе. Кандыдат хімічных навук (1958), доктар хімічных навук (1974)[4]. Рэктар Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута  (руск.)[5] прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана[6]. Акадэмік Акадэміі навук Узбекістана (1995).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся неарганічнай хіміяй, лічыцца заснавальнікам навуковай школы «Хімія складаных злучэнняў» ва Узбекістане. Вывучаў комплексныя злучэнні  (руск.) на аснове каляровых  (руск.) і рэдкіх металаў  (руск.) і арганічных рэчываў[7].

Зноскі

  1. Нусрат Агзамович Парпиев. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022. Праверана 30 студзеня 2022.
  2. Бывшие члены Академии наук РУз (руск.). Академия наук Узбекистана. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022. Праверана 30 студзеня 2022.
  3. Скончался ученый Нусрат Парпиев — президент выразил соболезнования (руск.) (27 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 29 студзеня 2022.
  4. Академик Нусрат Парпиев (узб.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022. Праверана 29 студзеня 2022.
  5. World Directory of Crystallographers (англ.) (25 красавіка 1997). Праверана 29 студзеня 2022.
  6. Парпиев Нусрат Агзамович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022. Праверана 30 студзеня 2022.
  7. Скончался член Академии наук Узбекистана Нусрат Парпиев (руск.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022. Праверана 30 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]