Нямецкая кінапрэмія за найлепшы замежны фільм
Выгляд
| Нямецкая кінапрэмія за найлепшы замежны фільм ням.: Deutscher Filmpreis/Bester ausländischer Film | |
|---|---|
| Тып | ступень узнагароды[d] і Нямецкая кінапрэмія |
| Заснаванне | 1996 |
| Краіна | |
Нямецкая кінапрэмія за найлепшы замежны фільм (ням.: Deutscher Filmpreis/Bester ausländischer Film) — адна з узнагарод Нямецкай кінапрэміі, якая ўручалася з 1996 па 2004 год. Рашэнне аб узнагароджанні прымала адмысловае журы, якое, не складаючы папярэдне спіс намінантаў, адразу абірала пераможцу. Калі ў 2005 годзе задача выбару лаўрэатаў была перададзена Нямецкай кінаакадэміі, дадзеная намінацыя была скасавана.