Міхаэль Ханэке
Міхаэль Ханэке | |||
---|---|---|---|
Michael Haneke | |||
![]() | |||
Імя пры нараджэнні | Michael Haneke | ||
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1942[1][2][…] (78 гадоў) | ||
Месца нараджэння | |||
Грамадзянства |
![]() |
||
Бацька | Fritz Haneke[d] | ||
Маці | Beatrix von Degenschild[d] | ||
Адукацыя | |||
Месца працы | |||
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, выкладчык універсітэта, кінакрытык, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр | ||
Кар’ера | 1974—цяперашні час | ||
Узнагароды |
«Залатая пальмавая галіна» (2009, 2012), Оскар, прэмія (2012), прэмія BAFTA (2012)
|
||
IMDb | nm0359734 | ||
![]() |
Міхаэль Ха́нэке (ням.: Michael Haneke, 23 сакавіка 1942, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі кінарэжысёр і сцэнарыст, тэлевізійны і тэатральны рэжысёр. Двухразовы лаўрэат галоўнай прэміі Канскага кінафестываля «Залатая пальмавая галіна», а таксама Прэміі Оскар і Прэміі BAFTA.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і нямецкага акцёра і рэжысёра Фрыца Ханэке з Дзюсельдорфа і аўстрыйскай актрысы венскага Бургтэатра Беатрыкс фон Дэгеншыльд. Дзяцінства правёў у гарадку Вінэр-Нойштат (Wiener Neustadt, Ніжняя Аўстрыя). Закончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, псіхалогію і тэатр. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў як кінакрытык, рэжысёр мантажа (на тэлеканале «Зюдвестфунк», Бадэн-Бадэн, 1967-1970). У 1973 г. дэбютаваў як рэжысёр тэлебачання.
Як кінарэжысёр дэбютаваў у 1989 г. фільмам «Сёмы кантынент».
З 2002 выкладае ў Венскай кінаакадэміі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва.
З 1983 г. жанаты з Сюзаннай Ханэке, дачкой уладальніка антыкварнай крамы ў восьмай акрузе Вены. Жонку лічыць самым строгім крытыкам сваёй працы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Фільмы Ханэке вылучаюцца пазнавальным аўтарскім стылем, змрочным і няспешным. Фільмы рэжысёра даследуюць гвалт ва ўсіх яго праявах. Свае фільмы Ханэке называе палемічнымі заявамі, якія накіраваны супраць традыцыі амерыканскага кіно, у якім глядач не прымае ўдзелу — кіно спажывання. Ханэке фармулюе сваёй мэтай стварэнне «кінематографа настойлівых пытанняў замест фальшывых адказаў (бо вельмі паспешлівых)» — кіно дыялогу.
Тэмы і матывы, якія паўтараюцца[правіць | правіць зыходнік]
- Звычайны гвалт і розныя формы прыніжэння, у тым ліку нематываваны гвалт
- Крытыка сродкаў масавай інфармацыі, асабліва тэлебачання
- Асуджэнне забаўляльнай індустрыі (баевікоў, тэлебачання, відэагульняў) як спосабаў трывіялізацыі гвалту
- «Эмацыйнае пахаладанне» і дэгуманізацыя заходняга сярэдняга класа і буржуазіі
- Распад сям’і ў сучасным грамадстве
- Апісанні дзіцячых ці падлеткавых праяў садызму і садызму ў адрас дзяцей і падлеткаў
- Адмова або няздольнасць людзей мець непасрэдныя зносіны, размаўляць адзін з адным, разумець псіхалагічныя пакуты
- Праблемы расізму і гістарычнай несправядлівасці
- Імёны Георг і Ганна і іх вытворныя
Працы[правіць | правіць зыходнік]
Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]
- 1973: І што далей? (...Und was kommt danach?, тэлевізійны фільм)
- 1974: Пасля Ліверпуля (After Liverpool, тэлевізійны фільм)
- 1976: Смецце (Sperrmüll, тэлевізійны фільм)
- 1976: Тры дарогі да возера (Drei Wege zum See, тэлевізійны фільм)
- 1979: Лемінгі (Lemminge, тэлевізійны фільм)
- 1983: Варыяцыі (Variation, тэлевізійны фільм)
- 1984: Кім быў Эдгар Алан? (Wer war Edgar Allan?)
- 1985: Паненка (Fraulein, тэлевізійны фільм)
- 1985: Бруд (Schmutz, аўтар дыялогаў)
- 1991: Некралог забойцы (Nachruf auf einen Mörder, тэлевізійны фільм)
- 1993: Паўстанне (Die Rebellion, тэлевізійны фільм)
- 1997: Замок (Das Schloß, тэлевізійны фільм)
Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]
- 1989: Сёмы кантынент (Der siebente Kontinent)
- 1992: Відэа Бэні (Benny's Video)
- 1994: 71 фрагмент храналогіі выпадковасцяў (71 Fragmente einer Chronologie des Zufalls)
- 1995: Галава мурына (Der Kopf des Mohren, сцэнарыст)
- 1997: Вясёлыя гульні (Funny Games)
- 2000: Код невядомы (Code inconnu: Récit incomplet de divers voyages)
- 2001: Піяністка (La Pianiste)
- 2003: Час ваўкоў (Le Temps du loup)
- 2005: Прыхаванае (Caché)
- 2007: Вясёлыя гульні U.S. (Funny Games U.S.)
- 2009: Белая стужка (Das weiße Band – Eine deutsche Kindergeschichte)
- 2012: Каханне (Amour)
Опера[правіць | правіць зыходнік]
Асабістыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Камандор Ордэна Ганаровага легіёна (2010)
- Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2012)
- Доктар honoris causa Універсітэта Парыж VIII
- Доктар honoris causa Грацкага ўніверсітэта
- Лаўрэат Прэміі Прынца Астурыйскага (2013)
Прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Benny's Video
- La Pianiste
- Le Temps du loup
- 2003 : Прыз за лепшы сцэнарый на Каталонскім міжнародным кінафестывалі
- Caché
- 2005 : Прыз лепшаму рэжысёру, Прыз экуменічнага журы і Прыз FIPRESCI Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на 58 Канскім кінафестывалі
- 2005 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях «Лепшы еўрапейскі фільм» і «Лепшы еўрапейскі рэжысёр»
- 2006 : Залатая зорка французскага кіно за лепшы сцэнарый
- 2006 : Лепшы фільм на замежнай мове на 18-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2006 : Лепшы фільм на замежнай мове Лос-Анджэлескай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2006 : Лепшы фільм на замежнай мове Сан-Францыскага гуртка кінакрытыкаў
- 2007 : Прыз Chlotrudis за лепшы фільм і Прыз Chlotrudis за лепшую рэжысуру
- Le Ruban blanc
- 2009 : «Залатая пальмавая галіна», Прыз FIPRESCI Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы, Прыз Нацыянальнай адукацыі, Прыз экуменічнага журы на 62 Канскім кінафестывалі
- 2009 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях «Лепшы еўрапейскі фільм», «Лепшы еўрапейскі рэжысёр» і «Лепшы еўрапейскі сцэнарыст»
- 2009 : Лепшы фільм на замежнай мове на 22-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2010 : Залаты глобус за лепшы фільм на замежнай мове
- 2010 : Deutscher Filmpreis за лепшы фільм, лепшую рэжысуру і лепшы сцэнарый
- Amour
- 2012 : «Залатая пальмавая галіна» 65 Канскага кінафестываля
- 2012 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях «Лепшы еўрапейскі фільм» і «Лепшы еўрапейскі рэжысёр»
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 78-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нью-Йоркскага гуртка кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 12-й цырымоніі ўручэння анлайн-прэміі Нью-Йоркскага гуртка кінакрытыкаў
- 2013 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 84-й цырымоніі ўручэння Прэміі National Board of Review Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 11-й цырымоніі ўручэння Прэміі Вашынгтонскага гуртка кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 33-й цырымоніі ўруэчння Прэміі Бостанскага таварыства кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на 38-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лос-Анджэлескай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 16-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лас-Вегаскага таварыства кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 25-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 48-й цырымоніі ўручэння Прэміі Канзаскага гуртка кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за лепшы фільм на замежнай мове на 7-й цырымоніі ўруэчэння Прэміі Аклахомскага гуртка кінакрытыкаў
- 2013 : Прыз за лепшы фільм і Прыз за лепшую рэжысуру на 48-1 цырымоніі ўручэння Прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў
- 2013 : Залаты глобус за лепшы замежны фільм
- 2013 : Прэмія Люм'ер за лепшы фільм
- 2013 : Прыз за лепшы фільм года і Прыз лепшаму сцэнарысту года на 33-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лонданскага гуртка кінакрытыкаў
- 2013 : Прэмія BAFTA за лепшы замежны фільм
- 2013 : Залатая зорка французскай кінапрэсы за лепшую рэжысуру
- 2013 : Прыз Мельеса за лепшы французскі фільм
- 2013 : Прэмія Сезар за лепшы фільм, Прэмія Сезар за лепшую рэжысуру і Прэмія Сезар за лепшы арыгінальны сцэнарый
- 2013 : Лепшы замежны фільм на 28-й цырымоніі ўручэння Independent Spirit Awards
- 2013 : Прэмія Оскар за лепшы фільм на замежнай мове
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Wheatley, C. Michael Haneke's Cinema: The Ethic of the Image / Catherine Wheatley. - New York : Berghahn Books, 2009. - 216 p.
- Ornella, A. Fascinatingly disturbing : interdisciplinary perspectives on Michael Haneke’s cinema / edited by Alexander D. Ornella and Stefanie Knauss. - Eugene, OR : Pickwick Publications, 2010. - 334 p.
Зноскі
- ↑ Michael Haneke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael Haneke // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael Haneke // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119035979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхене
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Аўстрыі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Аўстрыі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Аўстрыі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі