Цяжкасці перакладу
«Цяжкасці перакладу» (англ.: Lost in Translation) — амерыканскі рамантычны камедыйна-драматычны фільм 2003 года, зняты рэжысёркай Сафіяй Копалай па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Біл Мюрэй і Скарлет Ёхансан[17].
Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс прылятае ў Токіа на здымкі рэкламы мясцовага віскі, што абяцае яму вялікі ганарар. Стомлены ад жыцця і шматгадовага шлюбу Боб безуважна плыве па плыні быцця, нічому не дзівячыся і даўно забыўшыся на шчырыя пачуцці. У чужой краіне яго мучае бяссонніца, ратуючыся ад якой ён забівае час у гасцінічным бары. Там ён знаёміцца з юнай і чароўнай Шарлот, якая прыехала ў Японію ўслед за сваім мужам. Двое зусім розных людзей хутка знаходзяць агульную мову, адчуўшы роднасць душ.
У аснову сцэнарыя пра людзей, якія перажываюць рамантычную меланхолію ў Токіа, былі пакладзены ўласныя ўражанні Сафіі Копалы ад гэтага горада. У 1999 годзе рэжысёрка жыла ў гатэлі Shinjuku Park Tower падчас прасоўвання свайго першага мастацкага фільма — драмы «Самагубствы цнатлівак» — куды ў выніку і пасяліла сваіх герояў. Копала з самага пачатку меркавала, што ролю Боба Харыса мусіць сыграць Біл Мюрэй, і на працягу цэлага года спрабавала залучыць яго ў каманду, нястомна дасылаючы яму тэлефонныя паведамленні і лісты. У рэшце рэшт акцёр пагадзіўся на ролю, але не падпісаў кантракт; тым не менш Копала выдаткавала чвэрць бюджэту карціны на ганарар акцёру, не ведаючы, ці прыбудзе ён на здымкі ў Токіа.
Здымкі пачаліся 29 верасня 2002 года і працягваліся 27 дзён. Падчас здымак Копала прытрымлівалася гібкага графіка з невялікай групай і мінімальным абсталяваннем. Сцэнарый быў кароткім, і Копала часта дапускала значную колькасць імправізацый падчас здымак. Аператар фільма Лэнс Акард часцей за ўсё выкарыстоўваў выкарыстоўваў натуральнае асвятленне, і многія японскія дзелавыя і грамадскія месцы выкарыстоўваліся ў якасці лакацыі для здымак. Пасля 10 тыдняў мантажу Копала прадала правы на распаўсюджванне ў Злучаных Штатах і Канадзе кампаніі Focus Features, і кампанія прасунула фільм, распаўсюдзіўшы станоўчыя водгукі перад яго паказам у кінатэатрах.
Прэм’ера фільма адбылася 29 жніўня 2003 года на Кінафестывалі ў Тэльюрайдзе. 31 жніўня карціна дэманстравалася на Венецыянскім кінафестывалі, а 5 верасня — на Кінафестывалі ў Таронта, дзе была прызнана найлепшым фільмам. Кінастужка выйшла ў абмежаваны амерыканскі пракат 12 верасня, а шырокі пракат карціны пачаўся 3 кастрычніка. Пры бюджэце ў 4 мільёны долараў, карціна сабрала больш за 118 мільёнаў.
Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, якія асабліва адзначылі ігру Біла Мюрэя, а таксама рэжысуру і сцэнарнае майстэрства Сафіі Копалы. На 76-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны ў чатырох катэгорыях і перамог у намінацыі Найлепшы арыгінальны сцэнарый.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс (Біл Мюрэй) прыбывае ў Токіа і спыняецца ў элітным гатэлі «Shinjuku Park Tower» у цэнтры горада. Праца ў Харыса высокааплатная, і ў той жа час нескладаная — яму належыць зняцца ў рэкламе мясцовага віскі «Suntory». Тым не менш, не гледзячы на сваю вонкавую паспяховасць, Боб пакутуе на бяссонніцу. Маючы за плячыма 25-гадовы шлюб і яркую, але затухаючую акцёрскую кар’еру, ён перажывае крызіс сярэдняга ўзросту.
У адным гатэлі з Харысам пражывае маладая выпускніца Ельскага ўніверсітэта Шарлот (Скарлет Ёхансан), якая прыехала ў Токіа з мужам-фатографам Джонам (Джавані Рыбізі). Шарлот амаль не бачыць свайго мужа, які большую частку часу праводзіць на працы. Яна таксама адчувае сябе дэзарыентаванай, паколькі сумняецца ў сваім нядаўнім шлюбе і не ўпэўнена ў будучыні. У дадатак да сваіх унутранных праблем, Боб і Шарлот пакутуюць ад змены гадзіннікавага поясу і паспытваюць культурны шоку ў Токіа, таму часта здараецца так, што яны бавяць час у бяздзейнасці ў гатэлі.
Ноччу, пасля таго, як Боб у чарговы раз не можа заснуць, ён прыходзіць у бар, дзе бачыць Шарлот, якая сядзіць разам з мужам і яго сябрамі. Боб і Шарлот усміхаюцца адзін адному, і яна падзывае афіцыянта, каб той перадаў Харысу невялікі кубачак з арэшкамі. Пасля гэтага кожную ноч Боб і Шарлот сустракаюцца ў тым жа бары, за тым жа столікам. Аднаго разу дзяўчына запрашае Харыса скласці ёй кампанію на вечарынцы ў сваіх сяброў. Пасля ночы танцаў, спеваў і прагулак яны пранікаюцца ўзаемна цёплымі пачуццямі, якія мяжуюць з моцнай сімпатыяй.
У наступныя некалькі дзён з імі адбываецца мноства прыгод: ад наведвання лякарні і стрып-клубу да пажарнай трывогі ў гатэлі. Паміж героямі перыядычна ўзнікае нялоўкасць, як паміж людзьмі, якія адчуваюць нешта большае, чым проста сяброўскія пачуцці, але не могуць пра гэта гаварыць у сілу многіх прычын. Адзін з апошніх вечароў героі праводзяць у адным нумары, глядзяць кіно і абмяркоўваюць сваё жыццё. Упершыню за доўгі час яны спакойна засынаюць.
Перадапошнюю ноч сваёго прабывання ў Японіі Боб праводзіць са спявачкай з бара гатэля. На наступную раніцу Шарлот чуе, як жанчына спявае ў пакоі Боба, што прыводзіць да напружання паміж імі. Увечары Боб сустракае Шарлот і паведамляе, што на наступны дзень пакіне Токіа. Боб і Шарлот прыміраюцца і прызнаюцца, як ім будзе не хапаць адзін аднаго.
Надыходзіць дзень ад’езду Боба з Токіа. Ён тэлефануе Шарлот, просіць прынесці ўніз яго пінжак, але ў нумары яе няма. Праз некаторы час яна ўсё ж прыходзіць да ўваходу з пінжаком і развітваецца з ім. Ужо ў таксі, на паўдарогі да аэрапорта, Боб разумее, што не змог сказаць усё, што хацеў. Праязджаючы міма вялізнага натоўпу, Боб выпадкова заўважае Шарлот і просіць таксіста спыніцца. Харыс даганяе дзяўчыну, і яны абдымаюцца. На развітанне ён нешта шэпча ёй на вуха і цалуе ў вусны. Затым Боб накіроўваецца ў аэрапорт, каб пакінуць сталіцу Японіі.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]| Біл Мюрэй | – Боб Харыс |
| Скарлет Ёхансан | – Шарлот |
| Джавані Рыбізі | – Джон, муж Шарлот |
| Анна Фэрыс | – Келі |
| Фуміхіра Хаясі | – Чарлі, сябар Шарлот |
| Акіка Такэсіта | – місіс Кавасакі |
Выхад і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Пракат і зборы
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера фільма адбылася 29 жніўня 2003 года на Кінафестывалі ў Тэльюрайдзе. 31 жніўня карціна дэманстравалася на Венецыянскім кінафестывалі, а 5 верасня — на Кінафестывалі ў Таронта, дзе была прызнана найлепшым фільмам. Кінастужка выйшла ў абмежаваны амерыканскі пракат 12 верасня, а шырокі пракат карціны пачаўся 3 кастрычніка. Пры бюджэце ў 4 мільёны долараў, карціна сабрала больш за 118 мільёнаў.
Спісы
[правіць | правіць зыходнік]Падводзячы вынікі 2003 года ў вобласці кіно некаторыя крытыкі і перыядычныя выданні ўнеслі карціну ў дзясятку найлепшых фільмаў года[18]:
- 1-е месца — Тай Бэр, «The Boston Globe»
- 1-е месца — Стэфані Захарэк, «Salon»
- 1-е месца — Шэры Ліндэн, «The Hollywood Reporter»
- 1-е месца — Клаўдыя Пуч, «USA Today»
- 1-е месца — Джонатан Разенбаўм, «Chicago Reader»
- 1-е месца — Чарлз Тэйлар, «Salon»
- 1-е месца — Кіт Фіпс, «The Onion AV Club»
- 1-е месца — Эн Хорнадэй, «Washington Post»
- 1-е месца — Рут Штайн, «San Francisco Chronicle»
- 1-е месца — «The Austin Chronicle»
- 2-е месца — Джэймс Берардзінэлі, «ReelViews»
- 2-е месца — Меган Леман, «New York Post»
- 2-е месца — Натан Рабін, «The Onion AV Club»
- 2-е месца — Джым Хоберман, «The Village Voice»
- 2-е месца — Роджэр Эберт, «Chicago Sun-Times»
- 2-е месца — «Dallas Observer»
- 2-е месца — «Film Threat»
- 3-е месца — Дэвід Ансен, «Newsweek»
- 3-е месца — Лу Люменік, «New York Post»
- 3-е месца — Вінсент Мюзета, «New York Post»
- 3-е месца — Пітэр Трэверс, «Rolling Stone»
- 3-е месца — Эла Тэйлар, «LA Weekly»
- 3-е месца — Джонатан Форман, «New York Post»
- 3-е месца — Ліза Шварцбаўм, «Entertainment Weekly»
- 4-е месца — Марк Кара, «Chicago Tribune»
- 4-е месца — Стывен Хантэр, «Washington Post»
- 5-е месца — Джэмі Бернард, «New York Daily News»
- 5-е месца — Мік ЛаСаль, «San Francisco Chronicle»
- 5-е месца — Кірк Ханікат, «The Hollywood Reporter»
- 5-е месца — Стывен Холдэн, «The New York Times»
- 5-е месца — Фрэнк Шэк, «The Hollywood Reporter»
- 6-е месца — Элвіс Мітчэл, «The New York Times»
- 7-е месца — Майк Кларк, «USA Today»
- 7-е месца — Карла Меер, «San Francisco Chronicle»
- 7-е месца — Уэслі Морыс, «The Boston Globe»
- 8-е месца — Уільям Арнальд, «Seattle Post-Intelligencer»
- 8-е месца — Шон Леві, «Portland Oregonian»
- 8-е месца — Скот Тобайс, «The Onion AV Club»
Без месцаў:
- Топ-10 — Джо Моргенштэрн, «The Wall Street Journal»
- Топ-10 — Пітэр Рэйнер, «New York Magazine»
- Топ-10 — Кенет Туран, «Los Angeles Times»
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 98 кінаўзнагародамі і яшчэ 133 намінацыямі[19].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.tv-express.com/programme-television-d8-lost_in_translation-1539308-3-0.php
- ↑ (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) YouTube — 2005.
- ↑ http://www.empireonline.com/features/50-greatest-american-indies/p10
- 1 2 3 4 5 Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 3 The Numbers — 1997. Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) YouTube — 2005. Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 europeanfilmawards.eu Праверана 9 чэрвеня 2021.
- ↑ http://www.cinemarx.ro/filme/Lost-in-Translation-Rataciti-printre-cuvinte-1426.html Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ Metacritic — 2001. Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 http://www.imdb.com/title/tt0335266/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
- 1 2 Online-Filmdatenbank Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ http://www.indiewire.com/article/decade_sofia_coppola_on_lost_in_translation
- 1 2 выгрузка даных Freebase — Google.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ film distribution certificate Праверана 27 жніўня 2018.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ Lost in Translation (2003) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Film Critic Top Ten Lists: 2003 Critics' Picks (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Metacritic». Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2010. Праверана 11 сакавіка 2010.
- ↑ Lost in Translation — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Winners & Nominees 2004 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ Film in 2004 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 29 жніўня 2022.
- ↑ The 76th Academy Awards — 2004 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Nathalie Waehlisch. Deutscher Filmpreis: "Gegen die Wand" räumt abauthor (ням.). Сайт часопіса «Der Spiegel» (18 чэрвеня 2004). Праверана 30 красавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цяжкасці перакладу на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2003 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
- Фільмы-драмы 2003 года
- Фільмы-меладрамы 2003 года
- Фільмы ЗША 2003 года
- Фільмы Японіі 2003 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-драмы Японіі
- Фільмы-меладрамы ЗША
- Фільмы-меладрамы Японіі
- Камедыйна-драматычныя фільмы
- Незалежныя фільмы
- Фільмы пра акцёраў
- Фільмы пра Японію
- Фільмы пра Токіа
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на японскай мове
- Фільмы Сафіі Копалы
- Фільмы па сцэнарыях Сафіі Копалы
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
- 50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці